Юбілей як  агульнае свята. 21.by

Юбілей як  агульнае свята

31.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Урачыстым, шматлікім і шчырым выдаўся пяцідзесяцігадовы юбілей Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, які навучэнцы, выкладчыкі і выпускнікі адсвяткавалі 26 кастрычніка ў Кобрынскім Палацы культуры.

Чорна-белы архіў фотаздымкаў на вялікім экране раскрыў багатую гісторыю навучальнай установы, якая неаднаразова рэарганізоўвалася і мяняла назвы, але ўвесь час рабіла адну значную справу – рыхтавала спецыялістаў для народнай гаспадаркі краіны і рэгіёна. За пяць дзесяцігоддзяў установа адукацыі аб’яднала жыцці і лёсы тысяч людзей. Юбілей дазволіў сустрэцца прадстаўнікам  розных пакаленняў: тым, хто аддаў прафтэхадукацыі большую частку жыцця, тым, хто выкладае цяпер, і тым, хто на працягу многіх гадоў супрацоўнічаў з каледжам, адкрываючы для яго навучэнцаў новыя магчымасці. Дружнымі апладысментамі шматлікія госці сустракалі былых кіраўнікоў Міхаіла Гольцмана, дзякуючы намаганням якога ўстанова атрымала статус вышэйшай, а навучанне стала шматузроўневым, і Васілія Дземідовіча, пад кіраўніцтвам якога будаўнікі і мастакі  пачалі навучацца ў адной установе. Кароткі відэазварот даслаў удзельнікам свята першы дырэктар Пётр Сазоненка. Вядучыя нагадалі імёны і прозвішчы педагогаў, якія стаялі ў вытокаў прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі Кобрыншчыны і аддалі гэтай справе па 30 гадоў.  Выкладчыкам і супрацоўнікам былі ўручаны каштоўныя падарункі, граматы, лісты падзякі розных узроўняў.

Працоўны калектыў, кіраўніцтва і навучэнцаў каледжа-юбіляра павіншаваў першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Жук. Ад імя раённай ўлады да юбіляраў звярнуўся намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама Валянцін Трубчык.

«Каледж мае высокапрафесіянальных выкладчыкаў і таленавітых навучэнцаў, – падкрэсліў ён. – Сярод выпускнікоў – мноства людзей, чые імёны складаюць гонар галіны. Яны аддаюць свае веды, вопыт і працу прадпрыемствам Беларусі, эфектыўная работа якіх мае вялікае значэнне для сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы».

Прадстаўнікі Брэсцкага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра прафесіянальнай адукацыі і Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці адзначылі выкладчыкаў і навучэнцаў,  якія ўдзельнічаюць у інфармацыйна-выдавецкай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці.

Сёння, як і пяць дзясяткаў гадоў таму, асноўным паказчыкам работы ўстановы з’яўляецца працаўладкаванне яго выпускнікоў і станоўчыя водгукі аб якасці іх падрыхтоўкі.  У раёне няма такой арганізацыі, дзе б ні працавалі выпускнікі каледжа – бетоншчыкі, мантажнікі, электрагазазваршчыкі, маляры, тынкоўшчыкі, абліцоўшчыкі-плітачнікі, станочнікі дрэваапрацоўчых станкоў, разьбяры па дрэве і бяросце, выканаўцы мастацка-афарміцельскіх работ, абіўшчыкі мэблі, майстры па манікюры. Прадстаўнікі гэтых устаноў шчыра віншавалі каледж з юбілеем і жадалі далейшага плённага супрацоўніцтва. Яскравыя крэатыўныя віншаванні юбіляру даслаў дырэктарскі корпус  устаноў сярэдняй і прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, з якімі ўсталяваліся моцныя партнёрскія сувязі. Сяброўскія адносіны звязваюць каледж з аднадумцамі з Польшчы. Эксклюзіўныя вырабы ў выглядзе чароўнага ліхтара і акенца перадалі ў дар каледжу супрацоўнікі музея Малой Айчыны ў Студзіводах і Бельскага Дома культуры з горада Бельск-Падляскі.

У час урачыстасці неаднаразова заўважалася, што навучэнцы і педагогі каледжа заўсёды паказваюць высокую прафесіянальную падрыхтоўку, займаючы прызавыя месцы на алімпіядах, спаборніцтвах, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах прафесіянальнага майстэрства,  мастацкай самадзейнай творчасці. Тут ёсць каго вучыць і ў каго вучыцца, а гэта значыць, што новыя дасягненні яшчэ наперадзе.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

НА ЗДЫМКУ аўтара: намеснік дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце каледжа Ігар Барабанаў (у цэнтры) з навучэнцамі і калегамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілей як  агульнае свята
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика