Загадчыцы аддзяленняў ТЦСАН змагаліся за перамогу ў конкурсе «Лепшы па прафесіі-2018»
01.11.2018
—
Разное
|
Па рознаму прыходзяць людзі ў гэту прафесію, але застаюцца менавіта тыя, хто не памыліўся ў выбары. Бо дзякуючы намаганням работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сціхае боль, а самі сацыяльныя работнікі, як добрыя чараўнікі, з’яўляюцца захавальнікамі сакрэтаў і перажыванняў, а галоўнае – памочнікамі тых, хто часам не ў сілах зрабіць некалькі крокаў,самастойна ўзяць у рукі лыжку,усміхнуцца дню без болю. І, напэўна, дзякуючы іх клопату, многія ажываюць і вяртаюцца да жыцця. Пры гэтым зусім няпроста,штодзённа вырашаючы праблемы безабаронных прадстаўнікоў нашага грамадства – састарэлых, інвалідаў ці малазабяспечаных сем’яў — заставацца ўсё такімі ж добрымі, прыгожымі, жыццярадаснымі жанчынамі. А ў тым, што сярод работнікаў сацыяльнай сферы ёсць нямала таленавітых, цікавых і творчых асоб пераканаліся ўсе, хто наведаў конкурс прафесійнага майстэрства на лепшую загадчыцу аддзялення ТЦСАН, які праходзіў напрыканцы кастрычніка ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў. Чатыры прыгожыя і абаяльныя жанчыны, загадчыцы розных аддзяленняў, сталі ўдзельніцамі конкурснай праграмы. Гэта загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Алена Іванаўна Курушка, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Таццяна Мар’янаўна Клімза, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Алёна Леанідаўна Шудзель і загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназіравання Іна Васільеўна Януш. Праграма конкурсных выпрабаванняў у поўнайступені дазволіла ўдзельніцам прадэманстраваць неабходнасць і значнасць сваёй прафесіі, яе душэўнасць і чалавекалюбства. На першым этапе”Візітка” канкурсанткі расказалі пра сябе і аб тым, як яны прыйшлі ў сацыяльную службу, і чаму работа стала прызваннем. Падчас конкурсных выпрабаванняў удзельніцы шукалі выйсце і з непрадбачнай кур’ёзнай сітуацыі, якая можа здарыцца з кожным, і рэкламавалі перад членамі журы розныя прадметы, і дэманстравалі свае таленты і здольнасці, а таксама кулінарныя вырабы, якія прыгатавалі сваімі рукамі. Журы і ўсе прысутныя змаглі пераканацца ў тым, што “таленавітыя працуюць жанчыны ў аддзеле Януш Іны”, дарэчы, як і ў іншых аддзяленнях Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Даведаліся, што для кожнай з канкурсантак надзейная апора у жыцці – гэта любімая сям’я і не менш любімая работа. А яшчэ таленавітыя жанчыны расказалі пра свае любімыя захапленні і прадэманстравалі што яны – на ўсе рукі масцярыцы. Журы давялося паламаць галаву: каму ж прысудзіць перамогу, калі ўсе чатыры ўдзельніцы і абаяльныя, і разумныя, і таленавтітыя і артыстычнныя,пры гэтым яшчэ і выдатныя гаспадыні. У выніку ніхто не застаўся без узнагарод. Усе загадчыцы аддзяленняў атрымалі дыпломы за перамогу ў розных намінацыях і падарункі. -Конкурс сярод загадчыц аддзяленняў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў гэтым годзе у нас праходзіў упершыню.І дзякуючы яму, калегі і многія нашы наведвальнікі даведаліся, якія ініцыятыўныя, творчыя і таленавітыя жанчыны ўзначальваюць работу розных аддзяленняў у сферы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.З іх лёгкай рукі неабходную дапамогу атрымліваюць людзі, якія маюць у гэтым патрэбу – дзеці, пенсіянеры, інваліды, малазабяспечаныя сем’і,-адзначыла дырэктар ТЦСАН Іна Вячаславаўна Прыстаўка.- Мяняюцца пакаленні, але нязменнымі застаюцца якасці людзей, якія прымаюць на сябе хвалі людскіх праблем і па меры сваіх магчымасцяў дапамагаюць іх вырашаць. Быць заўсёды побач і своечасова прыйсці на дапамогу тым, хто мае ў гэтым патрэбу – прафесійнае крэда жанчын, якіх вы бачыце на гэтым здымку. Іх не прэстыжная і не заўсёды удзячная работа так патрэбна ў сучасным грамадстве, дзе з кожным годам толькі узрастае колькасць пажылых людзей. Оставить комментарий |
|