За незаконное хранение оружия, боеприпасов можно отправиться за решётку на срок до 7 лет
01.11.2018
—
Разное
|
сабой небяспеку. Калі ж яны знаходзяцца ў руках злачынцаў, апошняя
ўзрастае ў геаметрычнай прагрэсіі. Менавіта таму заканадаўствам нашай
краіны прадугледжана крымінальная адказнасць за незаконнае захоўванне
названых прадметаў.
Толькі за жнівень-кастрычнік бягучага года Ушацкім раённым аддзелам
Следчага камітэта ўзбуджана тры крымінальныя справы па ч.2 арт.295 КК
Рэспублікі Беларусь – па фактах незаконнага захоўвання жыхарамі раёна
дробнакалібернай вінтоўкі, патронаў для наразной агнястрэльнай зброі, а
таксама пораха. Усім парушальнікам пагражае пакаранне ў выглядзе
пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.
Нагадаю, што чалавек, які добраахвотна здаў агнястрэльную зброю,
боепрыпасы і выбуховыя рэчывы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці
за незаконныя дзеянні ў адносінах такога арсеналу (акрамя выпадкаў збыту).
С.ПЛІКАТ, начальнік следчага аддзялення Ушацкага РАСК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зброя і боепрыпасы па функцыянальным прызначэнні ўжо прадстаўляюць сабой небяспеку. Калі ж яны знаходзяцца ў руках злачынцаў, апошняя ўзрастае ў геаметрычнай... |
|