Якая будучыня ў друкаваных СМІ? Міністр інфармацыі Беларусі: «У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач». 21.by

Якая будучыня ў друкаваных СМІ? Міністр інфармацыі Беларусі: «У друкаваных СМІ заўсёды будзе свой чытач»

02.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што пры гэтым перш за ўсё будучыня — за выданнямі з аналітычным складнікам.

Цікавыя творчыя публікацыі, каментарыі вядучых аўтарытэтных экспертаў — змест перспектыўных газет і часопісаў. Такімі, напрыклад, з’яўляюцца штотыднёвікі, якія папулярныя ў чытачоў з-за аб’ектыўнай ацэнкі рэчаіснасці. Такое меркаванне міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч выказаў падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. «Інтэрнэт-выданні карыстаюцца ў свеце ўсё большай папулярнасцю, але ў друкаваных СМІ ёсць свой чытач, і яго нямала, — сказаў міністр інфармацыі. — Пры гэтым многія друкаваныя СМІ паспяхова сумяшчаюць сваю работу і ў сацсетках».

Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што на беларускіх тэлеканалах павінна быць больш праграм айчыннай вытворчасці: «Мы ўвялі паняцце нацыянальнага тэлевізійнага прадукту. На тэлебачанні ён павінен прысутнічаць у пэўнай прапорцыі. Рух у гэтым кірунку будзе паступальны». На першым этапе, праз два гады з прыняцця змяненняў у закон аб СМІ, на тэлебачанні павінна быць 30 % айчыннага кантэнту.

Марыя ДАДАЛКА,

“Звязда”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што пры гэтым перш за ўсё будучыня — за выданнямі з аналітычным складнікам. Цікавыя творчыя публікацыі, каментарыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика