Пра маладосць, пра справы. 21.by

Пра маладосць, пра справы

02.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

image

У Бабуніцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна ўспамінаў “Камсамол, ты ў памяці маёй”.

Школьнікі даведаліся, што слова “камсамол” з’яўляецца скарачэннем ад словазлучэння “Камуністычны саюз моладзі”, і што 29 кастрычніка ён адзначыў 100 гадоў з дня стварэння. Прэзентацыя была складзена з рэтра-фотаздымкаў, плакатаў, выяў значка і камсамольскага білета члена УЛКСМ.

Таццяна Гавінская прынесла на сустрэчу свой камсамольскі  білет, які яна атрымала ў 1984 годзе. Падарыла яго сельскай бібліятэцы на памяць. Зараз ён будзе захоўваецца ў летапісе сяла.

Гучалі аповеды пра жыццё і дзейнасць першых пакаленняў камсамольцаў, перыяд Вялікай Айчыннай вайны.  Дзеці даведаліся, што за гады вайны 10,5 мільёна юнакоў і дзяўчат уступілі ў рады УЛКСМ, 3,5 мільёна камсамольцаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, 7 тысяч атрымалі званне Героя Савецкага Саюза. Паслухалі аповеды пра подзвігі Аляксандра Матросава, Зоі Касмадзям’янскай і Мікалая Гастэлы.

Дзеці атрымалі на памяць буклеты “Камсамолу – 100 гадоў”.

На мерапрыемства таксама  былі запрошаны камсамольцы мінулых гадоў Таццяна Налецька, Ірына Такун, Раіса Найдзен. Яны ўспомнілі, як іх прымалі ва УЛКСМ, як працавалі ў будатрадах, дапамагалі сельскай гаспадарцы, спявалі камсамольскія песні.

Наталля СТРАКАЧ,

загадчык Бабуніцкай сельскай бібліятэкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабуніцкай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна ўспамінаў “Камсамол, ты ў памяці маёй”. Школьнікі даведаліся, што слова “камсамол” з’яўляецца скарачэннем ад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика