Школьнік з Жабінкаўскага раёна стукнуў у твар інспектара ДАІ. 21.by

Школьнік з Жабінкаўскага раёна стукнуў у твар інспектара ДАІ

02.11.2018 20:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

11-класніка адной са школ Жабінкаўскага раёна падазраюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.

Здарэнне адбылося 24 кастрычніка. Экіпаж ДАІ ў Жабінцы атрымаў паведамленне пра ДТЗ каля санаторыя "Буг". На месцы выкліку інспектары пабачылі, як з месца аварыі спрабуюць уцячы дзяўчына і малады чалавек, які вёў матацыкл у руках.

Маладыя людзі не зрэагавалі на патрабаванне спыніцца, аднак даішнікі дагналі пару. Хлопец пацвердзіў факт ДТЗ і сказаў, што пачаў уцякаць, бо спалохаўся прыезду супрацоўнікаў ДАІ. Высветлілася, што гэта п'яны 23-гадовы жыхар вёскі Залуззе. Медагляд паказаў у яго 2,2 праміле алкаголю.

Падчас афармлення ДТЗ з лесу выйшаў яшчэ адзін малады чалавек. Ён крытычна выказаўся на адрас даішнікаў і паспрабаваў перашкодзіць пісаць акт на вінаваўцаў ДТЗ. Інспектар зрабіў хлопцу заўвагу, а той у адказ стукнуў супрацоўніка ДАІ ў твар і ўцёк.

Нападнікам і быў 17-гадовы школьнік. Дарэчы, у яго ўжо ёсць судзімасць за прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Юнака затрымалі. Следчы камітэт пачаў на яго 31 кастрычніка крымінальную справу. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 11-класніка адной са школ Жабінкаўскага раёна падазраюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика