У Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы пачаў сваю працу мамограф
09.11.2018
—
Разное
|
Добрая навіна ёсць для жанчын нашага раёна. У Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы пачаў сваю працу мамограф.
Мамаграфія – гэта “залаты” стандарт для выяўлення злаякасных пухлін і іншых захворванняў малочных залоз. Працэдура небалючая, апраменьванне пры ёй нязначнае, таму негатыўнага ўздзеяння на здароўе не будзе. Супрацьпаказана яна толькі пры цяжарнасці і грудным кармленні.
З пачатку наступнага года на мамаграфію будуць запрашаць усіх жанчын 50-69 гадоў. Навошта масава рабіць мамаграфію? Рак малочных залоз – захворванне, якое добра паддаецца лячэнню. Але выявіць яго трэба на пачатковай стадыі. І нельга думаць, што цябе гэта ні ў якім разе не закране.
У дзень мамаграфію могуць прайсці шэсць - восем чалавек. Для выключэння дыягнастычнай памылкі інтэрпрэтацыю робяць два ўрачы-рэнтгенолагі, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Віялета ВОЙТКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добрая навіна ёсць для жанчын нашага раёна. У Смаргонскай цэнтральнай раённай бальніцы пачаў сваю працу мамограф. |
|