Дзень прызыўніка ў Смаргонскай пагранічнай групе
10.11.2018
—
Разное
|
Па дамоўленасці райваенкамата з вайсковай часцю 2044 на базе апошняй 9 лістапада было праведзена цікавае мерапрыемства "Дзень прызыўніка".
Прызыўнікам паказваюць стралковую зброю. Юнакі разам з прадстаўніком раённага камітэта ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" наведалі музей Смаргонскай пагранічнай групы, паглядзелі ў клубе відэафільм аб пагранічнай службе, паслухалі інфармацыю аб навучальных установах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, дзе рыхтуюць афіцэраў-пагранічнікаў. З цікавасцю паназіралі будучыя салдаты тэрміновай службы за паказальнымі выступленнямі чацвераногіх выхаванцаў кіналагічнага цэнтра, потым у суправаджэнні афіцэраў прайшліся па тэрыторыі часці, пабывалі ў каравульным гарадку, спыртыўнай зале, салдацкай сталовай. А завяршылася экскурсія на алеі Славы, каля абеліска. Размова ў клубе часці. Бельгійская аўчарка шукае наркотыкі. Нямецкая аўчарка скача праз гімнастычны абруч. Смірна! Службовы сабака паваліў на зямлю і ўтрымлівае ўмоўнага парушальніка граніцы. Затрыманне "злачынцы", які захапіў заложніцу і запатрабаваў, каб яму прадаставілі аўтамабіль. У спартыўнай зале вайсковай часці. У салдацкай сталовай. Прызыўнікі наведалі каравульны гарадок. На алеі Славы каля абеліска. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па дамоўленасці райваенкамата з вайсковай часцю 2044 на базе апошняй 9 лістапада было праведзена цікавае мерапрыемства "Дзень прызыўніка". |
|