Александру Черниченко посчастливилось вытащить 9-килограммовую щуку. 21.by

Александру Черниченко посчастливилось вытащить 9-килограммовую щуку

13.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі брат – рыбак
Аляксандр Чарнічэнка з Мікіціхі нядаўна на возеры Сосна злавіў шчупака вагой 9 кілаграмаў 200 грамаў
Мне здаецца, што ён стаў хадзіць на рыбалку з той пары, як толькі навучыўся хадзіць. Вядома, што калі быў зусім малы, мама аднаго на возера не адпускала – толькі са мной, старэйшай і адказнай сястрой. Памятаю,  цягне ён мяне з сабой на Зачарнянскае возера, а я цягну коўдру з падушкай і “адказна” сплю на беразе. Вось і выходзіць, што калі мужчына – рыбак, гэта або з пялёнак, або ніколі.
Рыбалка была і застаецца галоўным і самым яркім захапленнем Сашы. Калі ёсць магчымасць нечым ахвяраваць на карысць возера, то ён абавязкова гэта зробіць. Асабіста я пераканана, што ты можаш зразумець рыбака, толькі калі сам рыбак…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Поўнасцю матэрыял можна прачытаць у №88 ад 13.11.2018 г.
Фірменны рэцэпт ад Аляксандра
Шчупак “пад шубай”
Рыбу пачысціць, пазбавіць ад хрыбта, нарэзаць на кавалкі сантыметраў па пяць і абсмажыць на патэльні. Пакласці абсмажанае філе шчупака ў вогнетрывалую форму, а зверху накрыць “шубай”, для якой неабходна спасіраваць цыбулю (чым больш, тым лепш), заліць яе смятанай і маянэзам у роўных прапорцыях, дадаць соль, выціснуць некалькі зубкоў часнаку. Паставіць шчупака “пад шубай” у загадзя разагрэтую духоўку хвілін на 35-40.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі брат – рыбак Аляксандр Чарнічэнка з Мікіціхі нядаўна на возеры Сосна злавіў шчупака вагой 9 кілаграмаў 200 грамаў Мне здаецца, што ён стаў хадзіць на рыбалку з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика