Калі будзе павільён на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Каты?
15.11.2018
—
Разное
|
14 лістапада з 15 да 16 гадзін у памяшканні Сінькоўскага сельвыканкама праводзіў выязны прыём грамадзян намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО.
Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО і старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей ПАЧЫКОЎСКІ гутараць з жыхаркай вёскі Каты. Да яго звярнулася з праблемным пытаннем жыхарка Катоў, якую аб гэтым папрасілі аднавяскоўцы, чые дзеці ходзяць у школу. Справа ў тым, што ў гэтай вёсцы няма аўтобуснага павільёна. Таму дзеці, якія чакаюць аўтобус, няўтульна сябе адчуваюць ў выпадку дажджу ці снегу. Раней можна было перачакаць непагадзь пад страхой будынка былога клуба, які знаходзіцца непадалёку ад прыпынку. Але гэты будынак перадалі прыватніку, які абгарадзіў тэрыторыю. А яшчэ каля прыпынку адсутнічае ліхтар вулічнага асвятлення. Раніцай у асенне-зімовую пару школьнікам прыходзіцца стаяць на прыпынку ў цемры. Старшыня Сінькоўскага сельвыканкама Сяргей Пачыкоўскі сказаў, што з асвятленнем на аўтобусным прыпынку пытанне вырашыцца хутка, патрэбна толькі заяўка. А наконт павільёна намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко патэлефанаваў начальніку ДРБУ-134 Аляксандру Сідаровічу, які паведаміў, што ўстаноўка павільёна на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Каты запланавана на наступны год. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 лістапада з 15 да 16 гадзін у памяшканні Сінькоўскага сельвыканкама праводзіў выязны прыём грамадзян намеснік старшыні райвыканкама Генадзь БЫЧКО. |
|