Уначы 17 лістапада па ўсходзе Беларусі будзе да -13. 21.by

Уначы 17 лістапада па ўсходзе Беларусі будзе да -13

16.11.2018 15:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Удзень 17 лістапада ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет

Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе слабы. 

Уначы будзе марозна — 2-8 градусаў ніжэй за нуль, па ўсходняй палове краіны месцамі да 9-13 са знакам "мінус". Удзень тэмпература павысіцца да -2...+4.

У нядзелю, 18 лістапада, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабы туман і галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа ад -4 да +2. Найбольш халодна будзе па паўднёвым усходзе — 5-8 градусаў марозу. Удзень тэператруа павысіцца да -1...+5 градусаў.

У панядзелак па ўсё краіне прагназуюць мокры снег. Вецер будзе паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад 5 градусаў марозу да 2 цяпла, удзень будзе -3...+3.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Удзень 17 лістапада ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.  Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика