“Удасканаліў” ружжо – і крымінальная справа...
19.11.2018
—
Разное
|
Пра тое, што пераробка і розныя “ўдаскаванальванні” зброі цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, мы паведамлялі жыхарам нашага раёна неаднаразова. У тым ліку – на старонках раённай газеты. Ужо фіксаваліся выпадкі, калі ўзбуджаліся крымінальныя справы супраць такіх “кулібіных”, але па-ранейшаму іх цягне “фантазіраваць”.
Так, 46-гадовы жыхар в. Воля, які меў двуствольнае паляўнічае ружжо, пэўны час назад абрэзаў ствалы, перарабіўшы яго ў абрэз. А за гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. У праваахоўныя органы паступіла інфармацыя аб тым, што гэты мужчына захоўвае зброю, праверка пацвердзіла інфармацыю. Але калі б ён незаконна захоўваў паляўнічае ружжо, то адказваў бы ў адміністрацыйным парадку, а калі абрэзаў ствол – узбуджаецца крымінальная справа. Што і адбылося ў дадзеным выпадку.
Паўтаруся, падобных фактаў шмат. Шырокі рэзананс атрымала крымінальная справа, калі жыхар Мінскай вобласці абрэзаў балгаркай ствол ружжа, які быў так моцна скрыўлены, што не гадзіўся для выкарыстання. Але толькі абрэзаў – узбудзілі крымінальную справу.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Івацэвіцкага РАУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра тое, што пераробка і розныя “ўдаскаванальванні” зброі цягнуць за сабой крымінальную адказнасць, мы паведамлялі жыхарам нашага раёна неаднаразова...
|
|