Ужо ў першых паэтычных спробах Яўгенія Янішчыц імкнулася выказаць сваё захапленне жыццём, сваю любоў да роднай зямлі
20.11.2018
—
Разное
|
>
Сення Піншчына адзначае 70-годдзе з дня нараджэння паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Кожны чалавек мае свае карані, сваю малую радзіму. Для Яўгеніі Іосіфаўны Янішчыц такой з’яўлялася вёска Рудка Пінскага раёна, дзё яна нарадзілася 20 лістапада 1948 года. Праз некалькі год бацькі пераехалі жыць у Велясніцу. Ціхая беларуская вёска ў глыбі Палесся са сваёй свабодай, прасторавасцю і вялікай гістарычнай памяццю спадарожнічала развіццю таленту і самасвядомасці дзяўчыны.
Рудка, Велясніца, Мерчыцы, Парэчча… Гэта не проста вёскі на правым беразе прыгожай ракі з не менш прыгожай назвай – Ясельда. Гэта значна большае. Іх аб’ядноўвае не толькі рака, але і тое, што гэта родныя мясціны, малая радзіма знакамітай паэтэсы Я. Янішчыц. Першы верш Жэні з’явіўся ў раённай газеце «Полесская правда», потым яна друкавалася ў сталічных выданнях, сярод якіх былі газеты «ЛіМ», «Заря», часопісы «Бярозка», «Маладосць». «Я – беларуская паэтка», – так гаварыла Яўгенія Янішчыц пра сябе і свае творы пісала на беларускай мове. Менавіта таму зборнік «Снежныя грамніцы», які быў выдадзены, калі яна вучылася на апошнім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і адкрываўся вершам «Радзіме». У назве «Снежныя грамніцы» тоіцца тонкае адчуванне цудоўных пераўтварэнняў свету і знойдзеная ёй, Жэняй Янішчыц, гарманічная ўзгодненасць з гэтым незвычайным светам.
Нечакана проста пісаліся вершы аб вечным, вялікім, значным, набываючы форму то прысягі, то лірычнай споведзі. У іх паэтэса звяртаецца да малой радзімы – месца свайго нараджэння: Прыедзь у край мой ціхі, Клопатам і ўвагай акружалі Я. Янішчыц пісьменнікі і паэты старэйшага пакалення: Анатоль Вялюгін, Пімен Панчанка, Максім Танк, Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Мікола Мятліцкі, Генрых Далідовіч… Лірыка паэтэсы была прадстаўлена ўсесаюзнаму чытачу, яе вершы публікавалі ў «Литературной газете», часопісах «Молодая гвардия» і «Дружба народов». У 1974 годзе выйшаў другі зборнік «Дзень вечаровы», а ў 1978-м ён быў адзначаны прэміяй Ленінскага камсамола Беларусі. На змесце твораў зборніка пакінулі свой адбітак і два гады разлукі з радзімай, з Палессем, з маці і сынам.
Свайго сталага майстэрства Я. Янішчыц дасягнула ў кнігах «На беразе пляча», «Пара любові і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Купалы ў 1986 годзе, і «Каліна зімы». Роднасць з вясковым светам і змалку блізкім прыродным асяроддзем паэтызуецца ў многіх вершах.
Апошнія гады жыцця Яўгеніі Янішчыц насычаны багатай, разнастайнай дзейнасцю: яна з’яўлялася загадчыкам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», актыўна выступала ў перыёдыцы са сваімі творамі. У апошняй прыжыццёвай кнізе «У шуме жытняга святла» сабрана лепшае з напісанага за 20 гадоў літаратурнай працы.
У кожнай мясцовасці ёсць паэты і пісьменнікі, якімі ганарацца іх нашчадкі. На Палессі такой была Яўгенія Янішчыц. Палессе не забывае сваю слаўную дачку. Яе імя носіць Пінская цэнтральная раённая бібліятэка, адна з вуліц горада Пінска і вёскі Парэчча, Парэцкая базавая школа, дзе вучылася Яўгенія Янішчыц і дзе працуе музей. Яўгеніі Янішчыц паэты прысвячаюць вершы, у сельскіх бібліятэках і школах ладзяцца конкурсы. І менавіта ў Год малой радзімы праведзены раённы агляд-конкурс на лепшае тэатралізаванае прадстаўленне вершаў Яўгеніі Янішчыц «На голас музы…». Лепшымі былі прызнаны тэатралізаваныя прадстаўленні вершаў Дамашыцкай, Кашавіцкай, Стытычаўскай, Парахонскай, Пінкавіцкай, Плешчыцкай, Садоўскай, Валішчанскай сельскіх бібліятэк і Лагішынскай гарпасялковай бібліятэкі. Пераможцам агляду-конкурсу аднагалосна прызнана Бабрыкоўская сельская бібліятэка, якая прадставіла вершы Яўгеніі Янішчыц «Мама» і «Ты вучыла мяне сеяць жыта і лён». Дыпломам другой ступені адзначана Навадворская сельская бібліятэка за тэатралізацыю верша «Я вас люблю» у выкананні вучаніцы 10 класа Чухаўскай сярэдняй школы Лізаветы Нарывончык. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны аддзел абслугоў-вання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Янішчыц за тэатралізацыю верша «У калыханку сыну». Алёна АНТАШУК, Оставить комментарий
|
|