Да роднага слова праз вершы і спевы. 21.by

Да роднага слова праз вершы і спевы

21.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 лістапада аграсядзіба “Васількова”, што ў Кісялёўцах,  ветліва расчыніла дзверы перад гасцямі. Тут адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.


“Васількова” – адносна маладая аграсядзіба на Кобрыншчыне. Гаспадары Людміла і Уладзімір Жарын — кабрынчане, але іх карані з гэтай вёскі. Заснаваць аграсядзібу яны вырашылі, калі разляцеліся з роднага гнязда дзеці, і ў іх стала больш вольнага часу. Турыстаў “Васількова” чакаюць у дзвюх хатах:  маленькай “сялянцы”, дзе можна пераначаваць, і вялікай “шляхцянцы”, дзе ладзяцца святы і сустрэчы. Асноўны напрамак дзейнасці сядзібы – захаванне і падтрымка беларускіх традыцый — тут размаўляюць гаспадары з гасцямі на беларускай мове, прапануюць беларускую ежу і турыстычны маршрут па гістарычных месцах вёскі.

Першымі, хто завітаў на афіцыйную прэзентацыю аграсядзібы “Васількова”, сталі калегі Людмілы Васільеўны, а працуе яна настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 8 г. Кобрына. У ліку гасцей былі доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна” Зоя Мельнік і паэтка, аўтар зборніка вершаў “Хата з душою мамы” Ніна Дрык.



Зоя Пятроўна выступіла з дакладам на тэму “Выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства ў адукацыйным працэсе”, асноўная мэта якога – прапагандаваць настаўнікам новыя падыходы  па фарміраванні ў вучняў чытацкай актыўнасці. Настаўнікі адкрылі шмат новага ў творах Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава, у творчасці Людмілы Рублеўскай і Алеся Наварыча. Зоя Мельнік сканцэнтравала ўвагу на новых падручніках па беларускай мове для 11 класаў, якія ўжо распрацаваны і чакаюць свайго часу.



Цёплая сустрэча адбылася і з паэткай Нінай Дрык. Вершы яе прасякнуты любою да роднага слова, роднай зямлі, бацькоўскай хаты. Многія з іх пакладзены на музыку. Працягам лірычнай хвалі стала дэкламаванне твораў вядомых беларускіх паэтак Яўгеніі Янішчыц і Ніны Мацяш. Аздобілі мерапрыемства і песні ў выкананні настаўнікаў, а таксама гістарычнае дэфіле, арганізаванае вучнямі СШ № 8 г. Кобрына.

Ксенія ПАЛЬТО

НА ЗДЫМКУ аўтара:  гасцей з хлебам-соллю сустракаюць Людміла і Уладзімір Жарын; Песню “Васільковае неба” выконваюць Яна Ігнацюк і Крысціна Цявянская;  Ніна Дрык дорыць  кнігу “Хата з душою мамы” загадчыку дзяржаўнай навучальна-метадычнай установы “Кобрынскі раённы  навучальна-метадычны кабінет” Таццяне Петруковіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да роднага слова праз вершы і спевы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика