Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага «Еўрабачання». 21.by

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з удзельнікамі дзіцячага «Еўрабачання»

23.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Вы пераможцы ўжо!» — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы вялікае дасягненне маладых талентаў, якія прымаюць удзел у такім маштабным міжнародным песенным конкурсе. «Вы павінны быць ужо рады і задаволены, што з’яўляецеся пераможцамі ў сваёй краіне, а тут ужо як пашанцуе», — дадаў беларускі лідар. Ён пад-крэсліў, што Беларусь вызначаецца сваёй сумленнасцю і справядлівасцю. «Таму тут пераможа толькі мацнейшы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы вельмі цёпла паразмаўляў з удзельнікамі конкурсу, а сустрэча ў цэлым выйшла за рамкі пратакола і была напоўнена дружалюбнымі абдымкамі, усмешкамі і шчырым дзіцячым смехам.


На сустрэчу з Прэзідэнтам, а таксама для падтрымкі цяперашніх канкурсантаў прыйшлі ўдзельнікі і пераможцы конкурсу мінулых гадоў, у іх ліку Ксенія Сітнік, Вольга Сацюк, Лідзія Заблоцкая. «Як вашы справы? Расказвайце!» — такімі словамі Аляксандр Лукашэнка сустрэў дзяцей. «У вас тут вельмі прыгожа», — паспеў адрэагаваць адзін з удзельнікаў да таго, як прэзідэнцкае пытанне патанула ў дзіцячым рознагалоссі. Паколькі кожны імкнуўся падзяліц-ца сваімі ўражаннямі. Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як справы ў беларускага саліста Даніэля Ястрэмскага. «Добра, дзякуй вялікі за запрашэнне», — сказаў ён. Адказваючы на пытанне, якога выніку ён чакае ад свайго выступлення, беларускі ўдзельнік адзначыў, што мае намер зрабіць усё, каб дастойна прадставіць Беларусь на конкурсе. «Калі ты прайграеш нашаму таварышу з Арменіі, ра-сіяніну або яшчэ некаму, страшна не будзе, таму што мы ж гаспадары. Мы не можам, як гаспадары, выйграць. Але калі выйграем, я табе прабачаю», — жартам сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Дзеці пацікавіліся, ці зможа Аляксандр Лукашэнка прыйсці на сам конкурс, на што Прэзідэнт запэўніў: «Нават калі не прыйду, я ўсё роўна ўсё ўбачу». Удзельнікі конкурсу разам выканалі для Кіраўніка дзяржавы ўрывак з песні цяперашняга дзіцячага «Еўрабачання» «LightUp!» («Запальвай!»), што таксама з’яўляецца слоганам конкурсу. Ад      удзельнікаў, членаў дэлегацый і арганізатараў дзіцячага конкурсу кіраўніку дзяржавы ўручылі падарунак — сімвалічны аналаг галоўнага прыза конкурсу. Гэта мікрафон з празрыстага шкла з каляровымі лініямі ўнутры верхняй часткі, якія сімвалізуюць патокі гуку. А вось своеасаблівы падарунак ад беларускіх удзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання» мінулых гадоў толькі рыхтуецца. Маладыя беларускія зорачкі паабяцалі новыя яркія моманты ў развіцці сваёй творчасці, і што Кіраўнік дзяржавы пра іх яшчэ пачуе.

«Дзякуй вам вялікі, хлопчыкі і дзяўчынкі, што прыйшлі да мяне ў госці. Гэта таксама будзе маленькая старонка ў маёй біяграфіі», — сказаў на развітанне Аляксандр Лукашэнка. Пасля сумеснага фатаграфавання з беларускім лідарам дзецям уручылі прэзідэнцкія падарункі — прысмакі і кнігі пра Беларусь.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вы пераможцы ўжо!» — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы вялікае дасягненне маладых талентаў, якія прымаюць удзел у такім маштабным міжнародным песенным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика