Мокры снег чакаецца ў суботу па поўначы Беларусі
23.11.2018 16:26
—
Разное
|
Фота: pixabay.com У суботу, 24 лістапада, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Уначы істотных ападкаў не чакаецца, удзень месцамі, пераважна па поўначы краіны, пройдуць невялікія ападкі — пераважна мокры снег. У асобных раёнах — слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе -2...-8, удзень — ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. У нядзелю ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па поўдні — з дажджом. У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны. Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад -6 па паўночным усходзе да +1 па паўднёвым захадзе Беларусі. Удзень ён падымецца да -3...+4 градусаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У суботу, 24 лістапада, у Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Уначы істотных ападкаў не чакаецца, удзень...
|
|