Чалавек года Шаркаўшчыны: вядучы таваразнаўца службы забеспячэння і збыту філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” Аляксей Клакоўскі. 21.by

Чалавек года Шаркаўшчыны: вядучы таваразнаўца службы забеспячэння і збыту філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” Аляксей Клакоўскі

26.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

724За кожнай падзеяй, дасягненнем ў жыцці грамадства стаяць людзі, якія стараннай працай ствараюць гісторыю сваёй малой радзімы. Праца заўжды была і застаецца крытэрыем каштоўнасцей чалавека, яна заўсёды аб’ядноўвае людзей, напаўняе жыццё сэнсам і зместам. Нездарма яшчэ з савецкіх часоў існуе выраз, які актуальны і цяпер: “Чалавек працай славіцца”.

Для таго, каб мець павагу сярод калег, у грамадстве, трэба яе заслужыць, дасягнуць нейкіх значных поспехаў у жыцці. А для гэтага патрэбен час і вялікае жаданне быць карысным сабе, сваёй сям’і і людзям.

Аляксей Уладзіміравіч Клакоўскі працуе вядучым таваразнаўцам службы забеспячэння і збыту філіяла “Шаркаўшчынскі кансервавы завод” унітарнага прадпрыемства “Полацкая ўніверсальная база”. Мужчына пасля школы набыў спецыяльнасць “эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” ў Гомельскім універсітэце спажыўкааперацыі. Затым вярнуўся працаваць на сваю малую радзіму. Аляксей некаторы час з’яўляўся эканамістам Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства, непрацяглы тэрмін займаў такую ж пасаду на хлебазаводзе, а ў 2004 годзе перайшоў на працу на кансервавы завод.

— Асноўныя абавязкі, якія на мяне ўскладзены, заключаюцца ў збыце гатовай прадукцыі прадпрыемства, распрацоўцы лагістыкі, — тлумачыць Аляксей Уладзіміравіч. — Але перш чым рэалізаваць прадукцыю, трэба паклапаціцца таксама і пра шляхі закупкі сыравіны для наступнай яе перапрацоўкі, вырашыць іншыя задачы. У падначаленым мне калектыве працуюць аператар ЭВМ, тры кладаўшчыкі, дзевяць грузчыкаў, работу якіх трэба планамерна арганізаваць, каб не было прастояў.

Сёлета нашым прадпрыемствам закуплена звыш трох з паловай тысяч тон садавіны — яблыкаў. Сыравіну для перапрацоўкі набывалі на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна і Віцебскай вобласці. Такога аб’ёму для перапрацоўкі нам хопіць на год. Выпушчаную прадукцыю мы рэалізуем у гандлёвыя кропкі нашай вобласці, часткова адгружаем і на Гродзеншчыну. Апошнім часам вывучаем пытанні яе рэалізацыі ў прыватныя гандлёвыя кропкі суседніх раёнаў. Нягледзячы на тое, што заводскае абсталяванне не новае, эканамічная рэнтабельнасць трымаецца на належным узроўні. Наогул, адмоўных водгукаў, нараканняў на якасць прадукцыі, выпушчанай на Шаркаўшчынскім кансервавым заводзе, няма.

Сёлета Аляксей Уладзіміравіч Клакоўскі атрымаў ганаровае званне “Чалавек года Шаркаўшчыны” па выніках працы за 2017 год у намінацыі “прамысловасць і перапрацоўчая прамысловасць”. А гэта, дарэчы, значнае дасягненне ў рабоце спецыяліста, прызнанне яго працоўных заслуг.

Мы спыталі ў Аляксея Уладзіміравіча, чым ён займаецца ў вольны ад асноўнай працы час, якія мае жыццёвыя захапленні, хобі. У адказ даведаліся, што пасля работы, у выхадныя дні ён разам з жонкай Верай Валер’еўнай цалкам прысвячаюць сябе выхаванню двух сыноў — Пятра і Віктара — самых дарагіх іх сэрцу людзей.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика