У Полацку падчас сваркі на "зебры" пацярпелі ноўтбук і нос пешахода. 21.by

У Полацку падчас сваркі на "зебры" пацярпелі ноўтбук і нос пешахода

27.11.2018 20:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Полацку аўтамабіль Skoda Octavia не прапусціў мужчыну, які пераходзіў вуліцу. Здарэнне адбылося раніцай 26 лістапада. Машына зачапіла не мужчыну, а яго ноўтбук. Паміж мужчынамі пачалася сварка. Кіроўца выйшаў з легкавіка і ўдарыў пешахода кулаком у твар. Пасля гэтага ён сеў у машыну і з'ехаў.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, пацярпелы, у якога аказаўся зламаны нос, звярнуўся ў міліцыю. Асобу хулігана ўдалося аператыўна ўстанавіць. Кіроўцам быў 36-гадовы рабочы аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. У вольны час ён падпрацоўваў таксістам і згаданае здарэнне адбылося падчас чарговай такой паездкі. Міліцыя праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Полацку аўтамабіль Skoda Octavia не прапусціў мужчыну, які пераходзіў вуліцу. Здарэнне адбылося раніцай 26 лістапада. Машына зачапіла не мужчыну, а яго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика