Мазырчук затрымаў серыйнага рабаўніка: Было страшна, калі ўжо злавіў. 21.by

Мазырчук затрымаў серыйнага рабаўніка: Было страшна, калі ўжо злавіў

28.11.2018 17:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.gomel.by

Напрыканцы верасня каля крамы "Дары ад "Світанку" на вуліцы Ульянаўскай у Гомелі невядомы мужчына напаў на пажылую жанчыну. Пагражючы яе жыццю, зламыснік забраў у яе грошы і ювелірныя ўпрыгожанні. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю, але знайсці рабаўніка адразу не ўдалося, піша uvd.gomel.by.

Праз месяц гісторыя паўтарылася. На гэты раз рабаўнік напаў на жанчыну на вуліцы Калініна. Забраўшы сваю здабычу, нападнік ужо хацеў уцячы. але тут здарылася нечаканае. 

Па вуліцы ехаў 26-гадовы Павел Калацэй і пабачыў жанчыну, якая актыўна жэстыкулявала. Ён спыніўся, выйшаў з машыны і кінуўся на дапамогу.

"Бачу, на дарозе нехта махае рукамі. Адразу не надаў гэтаму значэння. Потым стала цікава, што здарылася. Пад'ехаў бліжэй, выйшаў з машыны. Жанчына кажа, што рабуюць, завушніцы зрываюць. Я адразу пабег за ім. Было страшна, калі яго ўжо злавіў. Ці мала, заточку дастане", — згадвае хлопец.

Пасля затрымання зламысніка Павел пакінуў яго пад догляд сваякоў жанчыны, а сам з'ехаў, бо спяшаўся на сустрэчу. 

Затрыманым аказаўся раней судзімы 37-гадовы мазырчук. Яго ахвярамі на той час ужо былі дзве пажылыя жанчыны, якія страцілі грошай і ювелірныя ўпрыгожанні. На мужчыну пачалі крымінальную справу.

А Паўла Калацэя адзначылі падзякай і грашовай прэміяй ад міліцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.gomel.by Напрыканцы верасня каля крамы "Дары ад "Світанку" на вуліцы Ульянаўскай у Гомелі невядомы мужчына напаў на пажылую жанчыну. Пагражючы яе жыццю,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика