50 тысяч чалавек за 2 гады паглядзелі ў кінатэатрах фільмы па-беларуску
29.11.2018 13:18
—
Разное
|
Фота: sxodim.com За два гады, якія існуе праект “Беларускія ўікэнды”, паглядзець на фільмы ў беларускай агучцы ў кінатэатры прыйшло 50 тысяч чалавек. Гледачам паказвалі стужкі “Мой сябра жырафа”, “Неварагодны містэр Фокс”, “Шторм” і іншыя. Па словах кіраўніка “Беларускіх уікэндаў” Андрэя Кіма, лічба ў 50 тысяч — добры паказчык для стартапа. “Гэтая вялікая лічба, вядома, — распавядае Еўрарадыё Андрэй Кім. — Мы вельмі радыя дасягнуць яе, 50 тысяч чалавек — гэта цэлы беларускі горад. Мы першыя ў кінатэатральным дубляжы, хто агучвае фільмы па-беларуску. Напрыклад, на гэтым тыдні “Неверагодны містэр Фокс” увайшоў у топ-5 мінскага кінапракату па наведвальнасці, улічваючы, што ў яго былі толькі тры паказы. Некаторыя нашы фільмы (нават калі тры паказы) збіраюць больш грошай, чым іншыя фільмы па-руску, у якіх дзясяткі паказаў”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sxodim.com За два гады, якія існуе праект “Беларускія ўікэнды”, паглядзець на фільмы ў беларускай агучцы ў кінатэатры прыйшло 50 тысяч чалавек. Гледачам... |
|