“Капрыз”: 20 гадоў у рытме танца. 21.by

“Капрыз”: 20 гадоў у рытме танца

30.11.2018 11:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 

 

Удача – дама капрызлівая. Яна ў любы момант можа адвярнуцца ад таго, каго ўчора песціла, але ўзорнаму ансамблю эстраднага танца “Капрыз” непакоіцца аб гэтым адназначна няма нагоды. 20 гадоў паспяховых выступленняў за спінай і столькі ж (а можа, і два разы па столькі) – наперадзе! Удача любіць смелых, таленавітых і працавітых.


 

У тым, што юныя танцоры і іх педагогі менавіта такія, можна было ўпэўніцца слотным вечарам 24 лістапада ў фае Камянецкага раённага Дома культуры, дзе збіраліся перад пачаткам вялікага юбілейнага канцэрта “Капрыза” шматлікія гледачы (поўная зала!). Іх увазе была прадстаўлена надзвычай багатая выстава ўзнагарод ансамбля…

Між тым, час прыспешваў займаць свае месцы, каб нічога-нічога не прапусціць. Святочны канцэрт распачаўся з… падарожжа. Куды? У мінулае! Дзякуючы фота- і відэаматэрыялам гледачы змаглі зазірнуць – хоць на імгненне! – у “майстэрню” юных танцораў, убачыць, як шмат працы, цярпення і старання ўкладваюць яны ў кожны свой рух. Падчас выступленняў мы бачым толькі вынік гэтай вялікай работы. І так важна ўсведамляць, як шмат стаіць за ім, ХТО стаіць за ім. Бяззменны кіраўнік ансамбля Валяціна Крывец, а таксама дзве выпускніцы “Капрыза”: сённяшнія яго балетмайстар Марта Уласюк і кіраўнік падрыхтоўчай групы Ксенія Тыхнюк. Вартая вырасла змена!

Шчырыя працяглыя апладысменты суправаджалі ўсе без выключэння нумары “Капрыза”: і добра ўсім знаёмыя (помніце, вясёлых рыжых дзяўчынак у сукеначках у гарох? А “страшных” шэрых ваўкоў і іх вясёлых сяброў парасятак? А дамавічкоў з мультфільма пра Кузю і Нафаню? А элегантных і грацыёзных чорна-белых кошачак?), і новыя (мяне асабіста вельмі ўразіла пастаноўка пад назваю “Кармэн”). Дадатковым ўпрыгажэннем канцэрта сталі скрыпічнае сола Ксеніі Тыхнюк, песні ў выкананні выпускніц “Капрыза” Лізаветы Сухарославай і Вольгі Мацюхевіч, а таксама Святланй Новікавай і ўдалы сінтэз голасу і танца – выступленне салісткі студыі эстраднага вакалу камянецкага РДК “Гукі музыкі” Варвары Сухарославай з “капрызулямі”. Уражвалі светлавое афармленне кожнага нумара і відэа ў тэму.

Ніводзін юбілей, вядома ж, не абыходзіцца без віншаванняў. Іх агучылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Громік, намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Шпак, старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Нігерыш. (Валянціне Крывец была ўручана Падзяка раённага выканаўчага камітэта.) Вельмі чуллівае відэапасланне перадалі для “Капрыза” кіраўнікі і ўдзельнікі ўзорнага калектыву эстрадна-спартыўнага танца “Дарлінг” з Пінска. Паднімаліся на сцэну з цёплымі словамі таксама і бацькі юных танцораў, і выпускнікі (слухаць іх без слёз было немагчыма).

Увогуле, усе “капрызулі” атрымалі пасля канцэрта прыемныя сувеніры, а іх бацькі – ганаровыя граматы і шчырыя словы падзякі за падтрымку. І апошні ў гэты вечар сумесны танец літаральна патануў у апладысментах – сведчанні таго, што сапраўдны талент, памножаны на стараннасць, дае ў выніку тую самую ўдачу, якая неадступна будзе ісці за “Капрызам” крок у крок яшчэ нямала гадоў. Поспехаў!

  1. P. S. Спонсары канцэрта – ТАА “Заходняе” (Анатолій Мартысюк) і раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” (Людміла Жураўлёва).

Настасся НАРЭЙКА.

Фота Віталія ДУЛЕВІЧА.

 

“Віншаванкі”

Жанна КУРЫСЮК:

– Мая дачка Каця ўжо 6 гадоў, з першага класа, танцуе ў “Капрызе” і радуецца кожны раз, спяшаючыся на рэпетыцыі, што ладзяцца тройчы на тыдзень. А з ёю радуюся я. Танец – гэта цудоўны від мастацтва. Ён дысцыплінуе, дапамагае бавіць вольны час з карысцю, дорыць здароўе і прыгажосць.

Ад усяго сэрца дзякую нашай цудоўнай Валянціне Валянцінаўне, такой строгай і такой добрай, за тое, што любіць нашых дзяцей, як сваіх. Жадаю ёй здароўя, натхнення, цярпення, творчых поспехаў, таленавітых і старанных вучняў.

Марта УЛАСЮК:

– У “Капрызе” я з 1 класа. І танцы ў маім жыцці заўсёды былі на першым месцы. Скончыўшы школу, паступіла ў каледж мастацтваў, і вось ужо больш за год я працую балетмайстрам у сваім любімым, родным калектыве! Па праўдзе кажучы, у ролі вучня было прасцей. J Цяпер у мяне зусім іншая місія ў “Капрызе”.

Валянціне Валянцінаўне хачу пажадаць здароўя (без яго нікуды), сіл і цярпення.

Ксенія ТЫХНЮК:

– “Капрыз” – гэта мая сям’я! Кожны раз, калі заходжу на рэпетыцыю, ужо ў якасці кіраўніка падрыхтоўчай групы, адчуваю сябе, як дома, вяртаюся ў дзяцінства. На юбілейным канцэрце, прызнаюся, увесь час змагалася з неадольным жаданнем выйсці і станцаваць. У цэлым, роля педагога для мяне не новая, але ўсё адно, калі бачу на сцэне СВАІХ дзяцей, шчыра радуюся, што яны не збочылі з танцавальнай дарожкі.

Валянціне Валянцінаўне кажу сёння вялікі-вялікі дзякуй за тое, што ў свой час, калі я хацела пакінуць “Капрыз”, яна ўгаварыла маіх бацькоў вярнуць мяне назад. Жадаю таленавітых дзяцей, што адчуваюць сябе ў калектыве, як дома, новых яркіх пастановак, бязмежнага цярпення і перамог!

 

1998-ы – год стварэння ансамбля эстраднага танца “Капрыз”.

70 дзяцей займаюцца сёння ў ансамблі.

5 гадоў – самаму малодшаму, 17 – самаму старэйшаму.

60 пастановак зроблена “Капрызам” за гады яго існавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Удача – дама капрызлівая. Яна ў любы момант можа адвярнуцца ад таго, каго ўчора песціла, але ўзорнаму... Сообщение “Капрыз”: 20 гадоў у рытме танца появились...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика