На брэсцкім заводзе ў смецці знайшлі скрынку з надпісам "Тратыл"
30.11.2018 12:29
—
Разное
|
Фота: pixabay.com 60 чалавек былі эвакуяваныя з Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода 29 лістапада, паведамляе У 17:34 у міліцыю затэлефанаваў майстар прадпрыемства і паведаміў, што пры разборы смецця рабочыя знайшлі невялікую папяровую скрынку, на якой скотчам прыклеены кавалак паперы з надпісам "Тратыл-400". На месца неадкладна выехалі супрацоўнікі міліцыі, МНС, медыкі і сапёры вайсковай часці 5526. На шчасце, спецыялісты не знайшлі выбухованебяспечныя прадметы ў скрыні. Замест тратылу там быў проста драўляны брусок. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com 60 чалавек былі эвакуяваныя з Брэсцкага смеццеперапрацоўчага завода 29 лістапада, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. У 17:34 у міліцыю... |
|