На пасяджэнні выканкама вызначаны тэрміны завяршэння рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі. 21.by

На пасяджэнні выканкама вызначаны тэрміны завяршэння рамонтных работ сельскагаспадарчай тэхнікі

30.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адбылося чарговае пасяджэнне выканаўчага камітэту пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Рубана, пад час якога было разгледжана пытанне аб пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на доўгае захоўванне, забеспячэнне яе захаванасці і падрыхтоўцы да палявых работ 2019 года.
Нягледзячы на тое, што каляндарная зіма толькі ўступіла ў свае правы, для аграрыяў ужо настаў час падумаць пра будучыню: пра ўраджай і прадукцыю жывелагадоўлі, якія немагчыма атрымаць без тэхнікі, занятай на сяўбе і нарыхтоўцы кармоў.
Таму на пасяджэнні ўжо вызначаны тэрміны завяршэння рамонтных работ: да 1 сакавіка тэхнікі, занятай па пасяўных работах; да 1 красавіка – занятай на корманарыхтоўцы; да 1 чэрвеня – занятай на ўборцы збожжавых і зернебабовых; да 1 ліпеня – занятай на ўборцы лёну; да 1 верасня – занятай на ўборцы бульбы.
Кіраўнік раена акцэнтаваў асаблівую ўвагу на пытаннях захаванасці трактароў і камбайнаў, якія павінны быць замацаваныя за адказнымі асобамі — не толькі за загадчыкамі майстэрнямі, галоўнымі інжынерамі, але і за канкрэтнымі механізатарамі. Таксама ен даў даручэнне ў самыя кароткія тэрміны стварыць умовы ў рамонтных памяшканнях – зрабіць майстэрні ацяплянымі. “Людзям, занятым на рамонце, у некаторых аграпрамысловых прадпрыемствах цяпер даводзіцца працаваць у халодных памяшканнях. Гэта недапушчальна. Паспрабуйце самі ў мароз на вуліцы «важдацца з жалезам», — звярнуўся Дзмітрый Міхайлавіч да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Да гэтай працы павінны падлучыцца і прафсаюзы.
Акрамя таго, старшыня райвыканкама зрабіў акцэнт на пытанні бяспекі, каб у перспектыве ўся тэхніка была забяспечаная светлавой сігналізацыяй, а таксама даручыў прапрацаваць пытанне фармавання рэзерву паліва, каб без праблем пачаць пасяўную. «Надвор’е ў апошнія гады часта падносіць сюрпрызы. Пасяўныя работы могуць пачацца як у сакавіку, так і ў сярэдзіне красавіка. Мы павінны быць гатовымі да любога варыянту. Каб не выпусціць агратэхнічныя тэрміны сяўбы, за зімовы перыяд неабходна сфармаваць мінімальны запас паліва», — паставіў задачу Дз. М. Рубан.
Дзмітрый Хайноўскі, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча, таксама даў даручэнне ў двухтыдневы тэрмін падрыхтаваць тэхніку, якая будзе занятая на ўборцы снегу. «У выпадку моцнага снегападу мы павінны быць гатовыя падставіць плячо УКП «Жылкамгас», каб прыбраць не толькі свае аб’екты, але і сельскія населеныя пункты», — сказаў Дзмітрый Віктаравіч.

Ганна МАВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося чарговае пасяджэнне выканаўчага камітэту пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Дзмітрыя Рубана, пад час якога было разгледжана пытанне аб пастаноўцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика