Профессия юриста входит в десятку престижных. 21.by

Профессия юриста входит в десятку престижных

01.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

 Дзень юрыста — прафесійнае свята прадстаўнікоў розных прафесій. У першую нядзелю снежня прымаюць віншаванні суддзі, адвакаты, пракурорскія работнікі, следчыя, юрысконсульты.

Прафесія юрыста ўваходзіць у дзясятку прэстыжных не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. На служыцеляў Феміды ўскладзена важная задача — фарміраваць прававую культуру грамадства, павагу да законнасці і правапарадку.


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах” адвёў у календары дзень для юрыстаў.


Каб на належным узроўні выконваць прафесійныя абавязкі, суддзі, пракурору ці юрысконсульту трэба валодаць шырокімі тэарэтычнымі ведамі ў галіне права, псіхалогіі, мець добрую памяць і развітую логіку, умець быць настойлівым і эмацыянальна ўстойлівым. У якой бы сферы ні быў заняты, абавязаны кіравацца галоўнымі складнікамі юрыспрудэнцыі: законам, праўдай, справядлівасцю.


Паважаныя калегі! Прыміце віншаванні з прафесійным святам — Днём юрыста. Няхай спадарожнічае поспех у штодзённых працоўных справах, хапае сіл і энергіі на запланаванае, будуць моцным здароўе і добрым настрой. Усяго самага найлепшага вам і вашым сем’ям!

Фота для ілюстрацыі.
Наталля ГРЫГОР’ЕВА,
старшыня суда Міёрскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Дзень юрыста — прафесійнае свята прадстаўнікоў розных прафесій. У першую нядзелю снежня прымаюць віншаванні суддзі, адвакаты, пракурорскія работнікі, следчыя,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика