Славутыя землякі Піншчыны. Літаратуразнаўца, педагог, публіцыст, крытык Леан Бароўскі. 21.by

Славутыя землякі Піншчыны. Літаратуразнаўца, педагог, публіцыст, крытык Леан Бароўскі

02.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Леан Бароўскі
Леан (Лявон) Бароўскі нарадзіўся 27 чэрвеня 1784 года на Піншчыне. Сярэднюю адукацыю Лявон атрымаў у Пастаўскай школе. З 1801 года ён вучыўся ў Галоўнай віленскай школе, якая ў 1803 годзе была пераўтворана ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і адначасова служыў у канцылярыі школы сакратаром. У 1803 годзе Л. Бароўскі атрымаў вучоную ступень кандыдата філасофіі.

У 1807–1811 гадах Л. Бароўскі на педагагічнай працы – настаўнік рыторыкі і паэтыкі Свіслацкай, а пазней і Віленскай гімназіі. З 1814 годзе Лявон Бароўскі выкладаў літаратуразнаўства і красамоўства ў Віленскім універсітэце. У той час роля гэтай навучальнай установы ўзрастала, расла колькасць студэнтаў, універсітэт станавіўся найбуйнейшым у Расіі і Еўропе. Былі 4 факультэты, 32 кафедры, выкладаліся 55 прадметаў. Л. Бароўскі атрымаў вучоную ступень магістра філасофіі (1816), званне экстраардынарнага (1821), ардынарнага (1823) прафесара. Бліскучы лектар, першым пачаў вучыць на семінарах аналізу літаратуры.

Пасля закрыцця ўніверсітэта (1832), Лявон Бароўскі становіцца прафесарам гісторыі літаратуры і гамілетыкі (навукі пра асновы прапаведніцкага мастацтва) Віленскай духоўнай акадэміі (1832–1842). Доўгі час наш зямляк быў цэнзарам польскіх выданняў у Вільні.

У маладыя гады Лявон Бароўскі быў членам таварыства шубраўцаў, а потым уступіў у масонскую ложу. Як член таварыства шубраўцаў друкаваўся ў іх газеце «Wiadomoncэ brukowe» («Вулічныя навіны»).

Сучаснікі характарызавалі Лявона Бароўскага як паслядоўніка памяркоўнай асветніцкай ідэалогіі, праціўніка фанатызму і забабонаў. Як і ўсе віленскія масоны, ён верыў у свабоду і роўнасць усіх людзей. Быў выдатным лектарам, аўтарам шэрагу работ па педагогіцы.

Перакладаў з латыні, французскай, англійскай, іспанскай на польскую мову. Пераклаў камедыі Мальера «Скупы» (1806) і «Жанчыны-філосафы» (1826), фрагменты з твораў У. Шэкспіра, Дж. Мільтана і Дж. Байрана. Выканаў пераклад усяго “Дон Кіхота” М. Сервантэса, але пераклад застаўся ў рукапісе і загінуў. Выдаў паэму І. Красіцкага «Манахамахія» (1818) са сваімі навуковымі каментарыямі. У 1815–1826 гадах Л. Бароўскі супрацоўнічаў у часопісе «Віленскі веснік». У 1820 годзе выдаў кнігай адну з сваіх галоўных прац “Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падабенства і розніцы”. Выступаў адначасова як супраць эстэтыкі класіцызму, яе змарлых догмаў, так і крайнасцей рамантычнага мастацтва. Літаратура, творчасць, лічыў Л. Бароўскі, павінны абапірацца на розум і прыроду. Прыхільнік рэалізму ў мастацтве, ён прызываў выкарыстоўваць у паэзіі народныя песні і паданні. Л. Бароўскі з’яўляецца аўтарам падручніка «Рыторыка ў пытаннях і адказах для павятовых школ» (Вільня, 1824), біяграфіі прафесара літаратуры Эўзебіуша Славацкага.

Таленавітыя вучні Л. Бароўскага Юльюш Славацкі і Адам Міцкевіч сталі заснавальнікамі польскага рамантызму. А. Міцкевіч высока цаніў настаўніка, па яго ўказанням правіў сваю паэму “Дзяды”. Прадстаўнікі ранняга беларускага рамантызму – Ян Чачот, Ян Баршчэўскі і іншыя таксама многаму навучыліся ў Лявона Бароўскага.

Лявон Бароўскі памёр 4 красавіка 1846 года ў Вільні. Пахаваны на Бернардынскіх могілках.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика