Уначы ў Мінску падчас пажару загінулі два чалавекі. 21.by

Уначы ў Мінску падчас пажару загінулі два чалавекі

07.12.2018 11:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: minsk.mchs.gov.by

Уначы ў Мінску на вуліцы Пермскай падчас пажару загінулі два чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося на пятым паверсе пяціпавярховага дома. Яго жыхары патэлефанавалі ратавальнікам ў 00:54, паведамілі пра дым, які ідзе з адной з кватэр. Высветлілася, што ўзгаранне адбылося ў адным з пакояў (на плошчы 20 квадратных метраў), пасля агонь перакінуўся на балкон.

Цела гаспадара кватэры знайшлі ў калідоры, цела яшчэ аднаго мужчыны было ў пакоі, у якім адбыўся пажар. Абодва памерлі. Падчас ліквідацыі ўзгарання з суседніх кватэр эвакуявалі людзей.

Мяркуецца, што пажар у кватэры адбыўся з-за неасцярожнасці падчас курэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsk.mchs.gov.by Уначы ў Мінску на вуліцы Пермскай падчас пажару загінулі два чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося на пятым паверсе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика