Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна. 21.by

Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна

07.12.2018 — Разное | Светлы шлях  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Светлы шлях

У Смаргоні ўпершыню была праведзена планёрка з ідэалагічным актывам раёна. Распачынаючы яе, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна Джумкова адзначыла, што планёрка стане пастаяннай. Ідэалагічныя работнікі  будуць адзін раз у месяц збірацца разам і абмяркоўваць надзённыя пытанні. На гэты раз увага была нададзена правядзенню навагодніх мерапрыемстваў, акцыі “Нашы дзеці”, пытанням бяспекі ў дамах, дзе жывуць нядобранадзейныя катэгорыі грамадзян.

Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна
 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ганна ДЖУМКОВА гутарыць з ідэалагічным актывам раёна.


Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко звярнуў ўвагу ідэалагічных работнікаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў на работу са зваротамі грамадзян, папрасіў пастаянна трымаць у полі зроку ветэранаў працы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё тых прадпрыемстваў, на якіх яны працавалі да выхаду на пенсію.

Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна
 

Свае патрабаванні да дзейнасці ідэолагаў у намесніка старшыні райвыканкама Генадзя БЫЧКО.


Затым быў праведзены семінар, у якім удзельнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Касакоўскі расказаў аб рабоце, якая праводзіцца з людзьмі паважанага ўзросту. 

Першая планёрка з ідэалагічным актывам раёна
 

Аб рабоце з ветэранамі расказвае старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір КАСАКОЎСКІ.


Потым удзельнікі семінара паглядзелі відэафільм аб дзейнасці раённай пярвічнай арганізацыі “Агеньчык надзеі” Г А “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, якую ўзначальвае Данута Рак. Аб арганізацыі работы Беларускага дзіцячага фонду распавяла старшыня раённага аддзялення гэтай грамадскай структуры Наталля Лабейка. Аб тым, чым сёлета займалася раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і планах на наступны год расказала яе кіраўнік Кацярына Франюк.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Смаргоні ўпершыню была праведзена планёрка з ідэалагічным актывам раёна. Распачынаючы яе, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика