Светлагорца паўтары гадзіны ўгаворвалі не скакаць з трубы каля ЦЭЦ. 21.by

Светлагорца паўтары гадзіны ўгаворвалі не скакаць з трубы каля ЦЭЦ

10.12.2018 10:38 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.me

Зранку 9 снежня супрацоўнікі Светлагорскай ЦЭЦ заўважылі, што па трубах цеплатрасы над зямлёй гуляе малады чалавек, паведамляе ranak.me

Юнак не рэагаваў на прапановы злезці. Супрацоўнікі ЦЭЦ выклікалі міліцыю і ратавальнікаў з аўталесвіцай.

Калі да хлопца паспрабавалі наблізіцца, ён стаў пагражаць, што саскочыць уніз з вышыні 8 метраў. Пасля гэтага міліцыянты пачалі перамовы з ім. Больш за паўтары гадзіны яны ўгаворвалі мужчыну адумацца. Адзін з міліцыянтаў змог падняцца наверх. Пасля доўгай размовы хлопец спусціўся наніз.

Відавочцы паведамілі, што юнак быў у неадэкватным стане, але спіртным ад яго не пахла. Хлопца забрала "хуткая дапамога". Паводле некаторых звестак, яго павезлі ў Гомель у аддзяленне псіхіятрыі.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.me Зранку 9 снежня супрацоўнікі Светлагорскай ЦЭЦ заўважылі, што па трубах цеплатрасы над зямлёй гуляе малады чалавек, паведамляе ranak.me.  Юнак не рэагаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика