«Картка госця» ІІ Еўрапейскіх гульняў паступіла ў продаж
11.12.2018
—
Разное
|
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны фармат "Карткі госця", брэндзіраванай для ІІ Еўрапейскіх гульняў, паступіў у продаж, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік цэнтра "Карткі госця" УП "Мінгардаведка" Аляксандр Шыфрын.
Картка разлічана на 10 дзён (240 гадзін) і каштуе Br16,5. На гэты час яе ўладальніку прадастаўляюцца скідкі ад 10 працэнтаў да 64 працэнтаў на наведванне музеяў і музейных комплексаў Мінска і наваколля, экскурсій, аквапарку. Таксама на працягу трох гадоў пасля набыцця карткі па ёй можна на 5-20 працэнтаў танней купіць тавары і атрымаць паслугі ў аб'ектах спадарожнага сэрвісу - атэлях, рэстаранах і кафэ, магазінах гандлёвых сетак, пунктах пракату аўтамабіляў і веласіпедаў.
Як адзначыў Аляксандр Шыфрын, "Картка госця" ІІ Еўрапейскіх гульняў актывуецца з 17 чэрвеня напярэдадні значных міжнародных спаборніцтваў. "Прапануем спартсменам і балельшчыкам загадзя спланаваць экскурсійную праграму і адпачынак у Беларусі, скарыстаўшыся бонусамі", - адзначыў Аляксандр Шыфрын.
Турыстычны праект "Картка госця" (Minsk Card. Cities&Regions of Belarus) рэалізуецца "Мінгардаведкай" пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкама і Мінаблвыканкама, інфармацыйна-турыстычнага цэнтра "Мінск" па дзяржаўнай праграме развіцця турызму "Беларусь гасцінная" на 2016-2020 гады. У ім удзельнічаюць музеі, галерэі, заапаркі, аквапаркі, атэлі, рэстараны, кафэ, гандлёвыя аб'екты, пункты пракату аўтамабіляў і веласіпедаў, якія прадастаўляюць бонусы і скідкі.
Калі першапачаткова ў праекце было 74 аб'екты Мінска і Мінскага рэгіёна, то цяпер ён аб'ядноўвае больш за 200 па ўсёй рэспубліцы. Да новага турыстычнага сезона іх будзе больш за 1 тыс. Купіць "Картку госця" можна ў кропках продажаў, а таксама анлайн. Уся інфармацыя даступна на сайце праекта на англійскай і рускай мовах.
ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа. Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславанні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянатаў Еўропы.-0-
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Картка госця" ІІ Еўрапейскіх гульняў паступіла ў продаж 10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльны фармат "Карткі госця", брэндзіраванай для ІІ Еўрапейскіх гульняў,... |
|