У дзіцячай бібліятэкі Хоцімска з’явілася каворкінг-зона
11.12.2018
—
Разное
|
Сённяшняя бібліятэка — гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, але гэта яшчэ і камфортны куток для адпачынку, дзе кожны жадаючы можа не толькі атрымаць карысную інфармацыю, але і цікава правесці час. Калі казаць пра тое, якой павінна быць сучасная бібліятэка, то тут немалаважным момантам з’яўляецца і яе знешняя прывабнасць, наяўнасць багатага кніжнага фонду, добрай і зручнай мэблі, сучаснага абсталявання, выхаду ў сацсеткі.У Хоцімску для дзетак, бацькоў і педагогаў на базе дзіцячай бібліятэкі з’явілася ноу-хау: каворкінг-зона. Спачатку, зазірнем у даведнікі, каб разабрацца з тлумачэннем новага іншамоўнага слова. Што ж такое каворнінг? Гэта своеасаблівая разнавіднасць «трэціх месцаў» ( першае — дом, другое — работа) гэта значыць, грамадскіх прастораў, якія аб’ядноўваюць людзей для зносін і творчага ўзаемадзеяння. Каворкінг ў бібліятэцы — з’ява ўнікальная, у тым сэнсе, што любы чалавек, альбо група людзей можа прыйсці сюды пасля працы ці школы і абсалютна бясплатна пазаймацца, альбо арганізаваць і правесці тут мерапрыемства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сённяшняя бібліятэка — гэта не толькі месца, дзе захоўваюцца кнігі, але гэта яшчэ і камфортны куток для адпачынку, дзе кожны жадаючы можа не толькі атрымаць... |
|