Саламяны замак спалілі ў Іўеўскім раёне. 21.by

Саламяны замак спалілі ў Іўеўскім раёне

13.12.2018 19:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: uvd.grodno.by

У Іўеўскім раёне Гродзеншчыны хуліганы спалілі замак з саломы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Дэкаратыўная фігура ў выглядзе замка стаяла каля вёскі Рассальшчына. Яна была складзеная з 13 рулонаў саломы. Такія фігуры з рулонаў саломы сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нярэдка ставяць па заканчэнні палявых работ.

Па словах міліцыянтаў, саламяны замак згарэў за лічаныя хвіліны. Шкода ацэньваецца больш як на 350 рублёў. 

Падпальшчыкамі былі 20-гадовы і 19-гадовы юнакі. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.grodno.by У Іўеўскім раёне Гродзеншчыны хуліганы спалілі замак з саломы, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.  Дэкаратыўная фігура ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика