У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр памёр у бальніцы. 21.by

У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр памёр у бальніцы

18.12.2018 11:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://uvd-mo.gov.by

У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр пазней памёр у бальніцы. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў панядзелак на 15-м кіламетры аўтадарогі Барысаў — Вілейка — Ашмяны. Вадзіцель аўтамабіля няправільна выбраў хуткасць руху, не саўладаў з кіраваннем, у выніку машына апынулася ў кювеце, дзе перакулілася.

38-гадовага кіроўцу затрымалі праз некалькі гадзінаў. Раней ён 16 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. У 33-гадовага пасажыра, які не быў прышпілены рамянём бяспекі, лекары дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Выратаваць яго жыццё не ўдалося. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://uvd-mo.gov.by У Барысаўскім раёне пасля ДТЗ збег кіроўца BMW, пасажыр пазней памёр у бальніцы. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика