У Магілёве асуджаны мужчына, які падчас сэксу цяжка траўмаваў жанчыну
19.12.2018 21:50
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: pixabay.com У Магілёве асуджаны мужчына, які падчас сэксу цяжка траўмаваў жанчыну. Яна памерла ад страты крыві. Як інфармуе сайт , здарэнне адбылося два гады таму. 30-гадовы мужчына разам са сваёй знаёмай распіваў алкаголь у пад'ездзе шматкватэрнага дома. Пад яго ўздзеяннем у іх і ўзнікла інтымная сувязь, якая скончылася трагічна. У выніку неасцярожных дзеянняў мужчыны жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні. З-за таго, што выпадак неардынарны, судовае следства працягвалася больш за год. У выніку суд Кастрычніцкага раёна адправіў мужчыну на 5 гадоў у папраўчую калонію ўзмоцненага рэжыму. Ён быў прызнаны вінаватым у нанясенні пашкоджання, небяспечнага для жыцця, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Прысуд ужо набыў законную сілу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com У Магілёве асуджаны мужчына, які падчас сэксу цяжка траўмаваў жанчыну. Яна памерла ад страты крыві. Як інфармуе сайт mogilevnews.by, здарэнне... |
|