З надыходзячым святам Божага Нараджэння віншуем глушчан-каталікоў. 21.by

З надыходзячым святам Божага Нараджэння віншуем глушчан-каталікоў

24.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з вашага служэння, — суправаджае вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.

З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі! Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика