Дыпломы конкурсу прэзентацый «Мая малая радзіма» ў Кіраўску знайшлі сваіх уладальнікаў. 21.by

Дыпломы конкурсу прэзентацый «Мая малая радзіма» ў Кіраўску знайшлі сваіх уладальнікаў

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«Мой родны кут, як ты мне мілы!…». Гэтымі вядомымі радкамі з паэмы Я.Коласа «Новая зямля» пачалася прэзентацыя Дзмітрыя Сцепановіча і Кацярыны Анашкевіч, якім журы ўручыла дыплом І ступені на раённым конкурсе прэзентацый «Мая малая радзіма». Аб гэтым расказала начальнік аддзела кинавідэамерапрыемстваў Таццяна Бяляўская.

“Чаму мы пачалі менавіта з гэтых радкоў? Таму што мы ніколі не зможам забыць той край, дзе мы нарадзіліся і выраслі. Кожны з нас заўсёды будзе лічыць cваю малую радзіму самай прыгожай і найлепшай. Таму сёння мы паведамім вам пра прыгожасць прыроды нашага роднага Кіраўскага раёна”, — далей агучвалі сваю прэзентацыю вучні 10 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.

Арганізатарам конкурсу з’яўляўся аддзел кінавідэамерапрыемстваў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна». Папярэднічала конкурсу выстава «Бацькоўская радзімая зямля», падрыхтаваная ДУК « Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна», разме-
шчаная у фае Цэнтра вольнага часу. Для гледачоў і ўдзельнікаў была арганізавана канцэртная праграма творчымі работнікамі раённага цэнтра культуры і вольнага часу.

Мэта гэтага праекта — выхаванне пачуцця любові і гонару за сваю малую радзіму, выяўленне вопыту работы па выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій, уменне сістэматызаваць і апрацоў-
ваць інфармацыю ў электронным відзе, развіццё творчай дзейнасці па стварэнні электронных рэсурсаў і, вядома ж, абмен вопытам і ведамі сярод удзельнікаў.

У конкурсе прымалі ўдзел 10 чалавек. Работы ацэньваліся ў адной намінацыі: «Я вырас тут, і гэты край мне родны». 2 месца дасталося Святлане Скрыпуновай з Баравіцы і 3 месца — Вользе Котавай з Паўлавіч. Пераможцам уручылі дыпломы і сувеніры. Усе астатнія атрымалі дыпломы ўдзельнікаў у конкусу.

Прысутныя на мерапрыемстве з вялікім задавальненнем ажыццявіў віртуальную экскурсію па Кіраўшчыне, акунуліся ў гісторыю роднай зямлі ХІХ стагоддзя, нацешыліся першароднай прыгажосцю прыроды і душэўнай прыгажосцю людзей, якія жывуць тут.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Мой родны кут, як ты мне мілы!…». Гэтымі вядомымі радкамі з паэмы Я.Коласа «Новая зямля» пачалася прэзентацыя Дзмітрыя Сцепановіча і Кацярыны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика