Мужчына праехаў у цягніку "Мінск-Ліда" на 2000 рублёў
28.12.2018 10:52
—
Разное
|
Фота: pixabay.com Дорага каштавала 34-гадоваму мужчыну паездка ў цягніку "Мінск-Ліда", піша Мужчына не вызначаўся ўзорнымі паводзінамі — раней прыцягваўся і да крымінальнай, і да адміністрацыйнай адказнасці. Падчас гэтай паездкі ён таксама паводзіў сябе агрэсіўна. Праўда, іншыя пасажыры ад яго дзеянняў не пацярпелі. А вось прываконны столік вагона быў разламаны. Гэта прычыніла шкоду Беларускай чыгунцы на 2000 рублёў. Усе гэтыя дзеянні запісала ўсталяваная ў вагоне відэакамера. На мужчыну пачалі крымінальную справу за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Дорага каштавала 34-гадоваму мужчыну паездка ў цягніку "Мінск-Ліда", піша uvd.grodno.by. Мужчына не вызначаўся ўзорнымі паводзінамі — раней прыцягваўся і да... |
|