Старшыня Смаргонскага райвыканкама наведаў КУП “ЖРЭС”
28.12.2018
—
Разное
|
20 снежня са справаздачай аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна старшыня райвыканкама Генадзь Харужык наведаў КУП “ЖРЭС”.
У цэлым Генадзь Васільевіч задаволены тым, як Смаргоншчына завяршае гэты год. Ёсць паказчыкі, якія мы выканалі і перавыканалі. Ёсць такія, над якімі давядзецца папрацаваць у 2019-м. Не выканаў раён заданне па вытворчасці сельгаспрадукцыі. Планавалася на шэсць працэнтаў перавыканаць мінулагодні паказчык, атрымалася толькі на два. Падвёў працаўнікоў сяла неўраджай зерневых культур. Затое добра прайшла нарыхтоўка зялёных кармоў. Бачны добры прырост надояў малака на сельгаспрадпрыемствах, а вось у вытворчасці мяса ёсць куды імкнуцца. У цэлым развіццё сельскай гаспадаркі не выклікае нараканняў. Добра папрацавалі сёлета будаўнікі. Значна скарацілася чарга маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў. Паспяхова выконвае Смаргоншчына інвестыцыйную праграму. Сёлета прыцягнута інвестыцый на суму 305 мільёнаў рублёў, замежных – 46 мільёнаў долараў. Гэта каля 70% аб’ёму інвестыцый па ўсёй вобласці. Віялета ВОЙТКА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 снежня са справаздачай аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна старшыня райвыканкама Генадзь Харужык наведаў КУП “ЖРЭС”.
|
|