У казку — на імгненне. Навагодні ранішнік адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. 21.by

У казку — на імгненне. Навагодні ранішнік адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

28.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адзін з навагодніх ранішнікаў адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На святочнае мерапрыемства прыйшлі намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Святлана Шатрун,  старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Крупец, дырэктар філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” Сяргей Лапін, прадстаўнік ААТ “АБ Беларусбанк” Ірына Захарэвіч, а таксама бацькі, педагогі выхаванцаў Цэнтра.


 



І дарослыя, і дзеці на імгненне апынуліся ў казачнай краіне, дзе было цікава ўсім без выключэння. Усе разам вадзілі карагоды, хваляваліся за Прынца, якога каралева мышэй Мышыльда зачаравала ў Шчаўкунчыка, удзельнічалі ў конкурсах і сюрпрызных момантах, гулялі з Дзедам Марозам і Снягуркай, расказвалі вершы, спявалі ля прыгажуні-ёлачкі.

Напрыканцы цудоўнага навагодняга прадстаўлення юныя выхаванцы прымалі перадсвяточныя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення мар і жаданняў, а таксама падарункі. Сяргей Лапін падараваў пральную машыну, Людміла Крупец — пыласос, Святлана Шатрун і Аляксандр Балцянкоў уручылі развіваючыя гульні, а ад Беларусбанка дзеці атрымалі салодкія падарункі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з навагодніх ранішнікаў адбыўся ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На святочнае мерапрыемства прыйшлі намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика