У Пінскім раёне пешаход на дарозе справакаваў ДТЗ
29.12.2018 15:16
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У Пінскім раёне пешаход справакаваў аўтааварыю. Як ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 снежня на дарозе Пінск — Агова. 22-гадовая жыхарка вёскі Махро Іванаўскага раёна вярталася дадому з боку Пінска на аўтамабілі "Опель-Астра" і наехала на 42-гадовага жыхара вёскі Дубое Пінскага раёна, які рухаўся ў сустрэчным напрамку па цэнтры праезнай часткі. У ДАІ адзначаюць, што мужчына не быў пазначаны святлоадбіўнымі элементамі. У выніку ДТЗ машына з'ехала ў кювет і перакулілася. Пешаход атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны ў Пінскую цэнтральную бальніцу. Высветлілася, што ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху. Праводзіцца проверка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Пінскім раёне пешаход справакаваў аўтааварыю. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 снежня на дарозе Пінск — Агова....
|
|