Сышоў п’яным з навагодняй вечарынкі — знойдзены мёртвым у закінутым доме. 21.by

Сышоў п’яным з навагодняй вечарынкі — знойдзены мёртвым у закінутым доме

06.01.2019 16:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Зніклага без вестак магілеўчаніна, якога шукалі з 2 студзеня, знайшлі мёртвым у закінутым вясковым доме. Як паведамляе прэс-служба Магілёўскай абласной міліцыі, 29-гадовы малады чалавек працаваў на прадпрыемстве ў аграгарадку Рэчкі. У мясцовым доме культуры ён адзначаў Новы год і там яго бачылі п'яным мясцовыя жыхары.

У навагоднюю ноч ён пайшоў з вечарынкі і з тым часоў ніякіх звестак пра яго не было. 2 студзеня сваякі напісалі заяву ў міліцыю і тады распачаліся пошукі. 5 студзеня супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі цела зніклага ў нежылым доме ў аграгарадку Рэчкі.

Прыкметаў гвалтоўнай смерці не было. Хутчэй за ўсё, мужчына захрас у праёме падвала, калі спрабаваў туды залезці.

Следчыя і судмедэксперты высвятляюць дакладную прычыну смерці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Зніклага без вестак магілеўчаніна, якога шукалі з 2 студзеня, знайшлі мёртвым у закінутым вясковым доме. Як паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика