Дом рамёстваў запрашае на «Шчодры вечар»!. 21.by

Дом рамёстваў запрашае на «Шчодры вечар»!

09.01.2019 18:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12 студзеня ў 12:00 на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”.

Дарослыя і дзіцячыя фальклорныя калектывы з Ганцавіцкага раёна ў жывой, нязмушанай атмасферы прадставяць традыцыі святкавання Каляд у сваёй мясцовасці. Удзельнікі гуртоў паспяхова вывучаюць і пераймаюць ад носьбітаў абрады, спевы, танцы ды іншыя складнікі традыцыйнай культуры, папулярызуюць культурную спадчыну свайго краю.

Для ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы адбудзецца паказ каляднай дзеі “Батлеемскія цуды” традыцыйнага лялечнага тэатра “Батлейка”, майстар-клас па вырабе каляднай зоркі, пляцоўка з гульнямі і гарбатай. Падчас мерапрыемства будзе працаваць рынак рамеснікаў, дзе можна набыць прыгожыя падарункі і сувеніры.

Уваход свабодны!

Падрабязней даведацца пра сустрэчу ці запісацца на рынак рамеснікаў можна па тэлефоне 2-21-48.

Запрашаем! Са святамі!

 

(Visited 7 times, 7 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 студзеня ў 12:00 на сцэнічнай пляцоўцы Ганцавіцкага раённага дома рамёстваў (вул. Суворава, 2) адбудзецца калядная сустрэча “Шчодры вечар”. Дарослыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика