П'яны магілёвец не мог знайсці дзверы ў аўтобусе, таму выйшаў праз акно. 21.by

П'яны магілёвец не мог знайсці дзверы ў аўтобусе, таму выйшаў праз акно

10.01.2019 06:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

4 студзеня ў міліцыю ў Магілёве звярнуўся прадстаўнік аўтобуснага парка. Ён паведаміў, што невядомы мужчына разбіў заднюю шыбу ў аўтобусе маршруту №44. Работнікі аўтапарка затрымалі моцна п'янага хулігана. Прычыненая шкода ацэненая ў 103 рублі 32 капейкі, адзначае uvd.mogilev.by.

Міліцыянты, якія выбылі на месца здарэння, высветлілі, што хуліганіў 26-гадовы непрацуючы магілёвец. Моцна выпіўшы, ён не мог знайсці выхад з аўтобуса. Раззлаваўшыся, малады чалавек кінуўся ў канец салона і разбіў шыбу. Праз яе магілёвец і выбраўся нарэшце на свабоду.

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства, учыненае паўторна. Максімальнае пакаранне, якое пагражае вольналюбнаму магілёўцу, — шэсць гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 4 студзеня ў міліцыю ў Магілёве звярнуўся прадстаўнік аўтобуснага парка. Ён паведаміў, што невядомы мужчына разбіў заднюю шыбу ў аўтобусе маршруту №44....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика