Три княжеских рода в одном переплете. В Мирском замке рассказали про уникальность книги о князьях Витгенштейнах. 21.by

Три княжеских рода в одном переплете. В Мирском замке рассказали про уникальность книги о князьях Витгенштейнах

10.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў ХIХ стагоддзі” – менавіта так называецца кніга, якая напачатку новага года выйшла ў музеі Мірскага замка. У пяці раздзелах расказваецца пра адных з найбагацешых памешчыкаў свайго часу, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё культуры.


Кніга вышла ў серыі “Genus Albaruthenicum”, што ў перакладзе азначае “Роды Беларусі”, і якая была заснавана ў 2015 годзе. Першае навуковае выданне расказвае пра род Іллінічаў, другое – Друцкіх-Горскіх, а трэцяе прысвечана менавіта самім князям Вітгенштэйнам.

– Ствараючы серыю “Genus Albaruthenicum”, мы ставілі сабе за мэту ліквідаваць тыя навуковыя прабелы, якія тычацца гісторыі родаў-уладальнікаў Мірскага замка ў XVI – пач. XX стст., – расказвае вучоны сакратар установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір” Ігар Ложачнік. – Манаграфія ўнікальная тым, што ўпершыню была комплексна даследавана тэма князёў Вітгенштэйнаў, а аснову тэкстаў склалі даклады навуковай канферэнцыі, якая адбылася ў нашым замку два гады назад.

Дарэчы, князі Вітгенштэйны з’яўляюцца нашчадкамі Радзівілаў па жаночай лініі. Кніга адлюстроўвае шматлікую дзейнасць прадстаўнікоў рода: кіраванне маёмасцю на тэрыторыі Расійскай імперыі, мецэнацтва і калекцыянаванне розных мастацкіх твораў.

Геаграфія навуковых крыніц даволі-такі шырокая: гэта як Беларусь, так і Расія, Польшча, Літва і Германія. Яшчэ больш унікальнасці надаюць кнізе тыя крыніцы, якія знаходзяцца ў федэральным архіве нямецкага горада Кобленц, і даследаваннем якіх займалася былы дырэктар Мірскага замка, а цяпер – дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вольга Папко.

Як адзначае Ігар Ложачнік, раней на тэрыторыі Беларусі не было спробаў аб’яднаць вышэйпералічаныя княжацкія роды пад адной вокладкай, што робіць кнігу яшчэ больш запатрабавальнай. Цікавым з’яўляецца і тое, што многія фотаздымкі апублікаваныя ўпершыню, а ў афармленні вокладкі выкарыстана выява параднага сядла фельдмаршала Пятра Вітгенштэйна.

Тыраж кнігі складае 400 асобнікаў, а яе прэзентацыю плануецца правесці ў некалькіх рэгіёнах, якія таксама былі пад уладай знакамітага княжацкага роду.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Князі Вітгенштэйны і іх уладанні ў Расійскай імперыі ў ХIХ стагоддзі” – менавіта так называецца кніга, якая напачатку новага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика