Люстрадзён на сёньня
11.01.2019
—
Разное
|
11 студзеня 1930 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі празаік і эсэіст, перакладчык з беларускай, італьянскай, рускай моў Эўгеніюш КАБАЦ. Паходзіць з сям’і чыгуначніка. У 1946 г. разам з сям’ёй пераехаў у Польшчу. Закончыў Галоўную школу плянаваньня і статыстыкі ў Варшаве (1952). Працаваў у фінансавых установах (1948-1957), рэдакцыі двухтыднёвіка “Сучаснасьць” (1960-1968), дарадцам па справах культуры пасольства Польшчы ў Італіі (1968-1972). У 1973-1993 гг. – намесьнік галоўнага рэдактара часопіса “Сусьветная літаратура”. Сакратар польскага філіяла Таварыства эўрапейскай культуры (1990). Член галоўнай управы Таварыства “Польшча-Беларусь” (1994). Дэбютаваў у 1949 годзе ў тыднёвіку «Час», як раманіст. Друкуецца з 1954 г. Творчасць: У 1965 г. удастоены Залатога крыжа Заслугі, у 1981 г. — Рыцарскага крыжа за адраджэнне Польшчы, у 1982 г. Афіцэрскага крыжа за адраджэнне Польшчы. Па сцэнарах Кабаца знятыя фільмы: DECYZJA (1960), DYREKTORZY (1975, серыял, серыя 6), DOKTOR MUREK (1979). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 студзеня 1930 г. у Ваўкавыску нарадзіўся польскі празаік і эсэіст, перакладчык з беларускай, італьянскай, рускай моў Эўгеніюш КАБАЦ. ...
|
|