Тэма тыдня. 21.by

Тэма тыдня

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». Па выніках 2018 года прысуджаны чатыры прэміі «За духоўнае адраджэнне». Імі адзначаны працоўныя калектывы і прадстаўнікі рэлігійных аб’яднанняў за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Высокай узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў у складзе Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, аўтараў музыкі і тэкстаў песень, за ўвасабленне тэмы малой радзімы ў сучасным эстрадным мастацтве, стварэнне цыкла высокамастацкіх вакальных твораў патрыятычнага напрамку.

Прэмія прысуджана калектывам Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы і Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў каталіцкай царквы камісіі Божага культу і дысцыпліны таінстваў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі за пераклад з арыгінальных моў і выданне кніг Новага Запавету на беларускай мове, што садзейнічае прымнажэнню духоўнай спадчыны.

Калектыў Беларускага дзіцячага хоспіса ўдастоены прэміі «За духоўнае адраджэнне» за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, сцвярджэнне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, значны ўклад у стварэнне нацыянальнай сістэмы дзіцячай паліятыўнай медыцынскай дапамогі, будаўніцтва на дабрачыннай аснове і арганізацыю работы дзіцячага хоспіса ў пасёлку Вопытны Мінскага раёна.

Узнагарода таксама будзе ўручана калектыву Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця за значны ўклад у сцвярджэнне маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на сацыялізацыю асоб з абмежаванымі магчымасцямі.

За выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнага мастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, навучання і патрыятычнага выхавання творчай моладзі, дабрачыннай дзейнасці, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысуджаны дзевяць спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва.

Высокай узнагароды ўдастоены заслужаны калектыў Беларусі «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага мастацтва, рэалізацыю ў 2017-2018 гадах патрыятычнага творчага праекта «Айчыне служым».

Калектыву Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва спецыяльная прэмія Прэзідэнта прысуджана за значны ўклад у развіццё аматарскай мастацкай творчасці пажылых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, актыўную гуманітарную і дабрачынную дзейнасць, захаванне рэгіянальных і культурных традыцый.

Сярод лаўрэатаў таксама калектыў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа, узнагароджаны за выдатныя дасягненні ў навучанні і выхаванні творчай моладзі, значны ўклад у развіццё нацыянальнай школы класічнага танца і правядзенне дабрачынных праектаў «Творчасць юных — роднай Беларусі», «Дзеці дзецям», «І памятае свет выратаваны».

Вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў удастоены ўзнагароды за высокае прафесійнае майстэрства, значныя дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва, стварэнне ў тэатральным сезоне 2017-2018 гадоў вострахарактарных вобразаў у спектаклях «Рэвізор» і «Школа падаткаплацельшчыкаў».

Калектыў народнага сямейнага ансамбля «Сваякі» філіяла «Дом культуры аграгарадка Юбілейны» Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ўзнагароджаны прэміяй за захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускіх традыцый сямейнай аматарскай творчасці, арганізацыю і правядзенне фестывалю-конкурсу творчых сямейных дынастый «Сваякі запрашаюць».

У спіс лаўрэатаў таксама ўключаны творчы калектыў былых малалетніх вязняў фашызму «Лёсы» за значныя дасягненні ў справе захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычнае выхаванне моладзі, дастойнае прадстаўленне Беларусі ў час акцыі «Не фашызму! Дзяцінства без вайны!».

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Беларусі прысуджана народнаму інструментальнаму ансамблю «Нясвіжскія лыжкары» за значны ўклад у папулярызацыю музычнага мастацтва, мэтанакіраваную работу па эстэтычным выхаванні падрастаючага пакалення, актыўную канцэртную дзейнасць.

Магістрант Інстытута магістарскай падрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, уладальніца тытулаў «Міс Беларусь — 2018» і «Міс свету Еўропа» Марыя Васілевіч удастоена ўзнагароды за значны ўклад у развіццё міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і актыўную дабрачынную дзейнасць.

Лаўрэаты прэміі «Беларускі спартыўны Алімп»

Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы Вольга Мазуронак удастоена прэміі за паспяховыя выступленні на міжнародных спаборніцтвах, у тым ліку перамогу ў 2018 годзе на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы. Яна стала чэмпіёнкай міжнароднага Мінскага паўмарафону ў 2015 і 2016 гадах, заняла 2-е месца ў камандным чэмпіянаце Еўропы 2015 года, 4-е месца ў марафонскім бегу на Алімпійскіх гульнях 2016 года. Вольга Мазуронак — сярэбраны прызёр Кубка Еўропы ў бегу на 10 тыс. м, чэмпіёнка Еўропы 2018 года, мае ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Намеснік загадчыка аддзела спартыўнага вяшчання ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» Барыс Герстэн прадстаўлены да прэміі за папулярызацыю фізічнай культуры і спорту, прапаганду здаровага ладу жыцця. Ён адзін з самых вядомых і вопытных тэлевізійных журналістаў, больш за 25 гадоў працуе ў сферы спартыўнага вяшчання. Барыс Герстэн працаваў на трох Алімпійскіх і трох Паралімпійскіх гульнях, 12 універсіядах, вядзе рэпартажы з вядучых спартыўных падзей, з’яўляецца аўтарам тэлевізійных праектаў, адзначаных узнагародамі міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Старшы трэнер-выкладчык па спорце аддзялення скачкоў на батуце Гродзенскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву №3 Ірына Бараноўская стала лаўрэатам за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, чэмпіёнаў і прызёраў чэмпіянатаў Еўропы, свету, іх этапаў.

Гімнм лёсу беларускага народа

Паняцце «духоўнае адраджэнне» з’яўляецца для беларускага народа не проста прыгожай метафарай, а гімнам яго лёсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне», спецыяльнай прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».

Прэзідэнт адзначыў, што на долю беларускай зямлі выпала шмат выпрабаванняў, але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш. «Стагоддзямі выхоўваўся і гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае – больш моцнымі ў свалй веры ў дабрыню», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён звярнуў увагу, што мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўслды мела стваральны характар, таму багатая спадчына продкаў і слння праслаўляе Беларусь, а імлны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі і навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

І гэта, падкрэсліў Прэзідэнт, адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі, людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах. «Іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі. Яна не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання і на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа», — перакананы ён.

Галоўная каштоўнасць Беларусі — людзі, якія сваім талентам прымнажаюць славу краіны

У час уручэння ўзнагарод кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты святочны вечар у Палацы Рэспублікі ўшаноўваюць людзей з вялікім сэрцам, якія аддаюць сваю любоў, увагу і цеплыню дзецям з цяжкім лёсам, служыцеляў царквы, якія падарылі Новаму Запавету новае гучанне на беларускай мове.

«Дзякуем калектывам, якія захоўваюць нашу самабытную культуру. Аўтарам і выканаўцам, якія ўслаўляюць любімы край у сваёй творчасці, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Адзначаем усіх таленавітых дзеячаў культуры, чые праекты былі прызнаны лепшымі. Уручаем прэмію «Беларускі спартыўны Алімп» моцным духам, валявым людзям, якія прысвяцілі сваё жыццё высокім дасягненням айчыннага спорту. Аддаём даніну захаплення беларускім жанчынам, іх прыгажосці, духоўнасці, якія заслужылі сусветнае прызнанне».

Пасля цырымоніі ўручэння ўзнагарод для ўдзельнікаў вечара адбыўся святочны канцэрт «Раство. Радзіма. Адраджэнне».

На канцэрце таксама выступіў малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка. Разам са сваім выкладчыкам Аленай Асташкінай-Мысліўчык ён сыграў фантазію для двух фартэпіяна і голасу на тэмы песень з альбома «Куточак Беларусi» Яўгена Алейніка і Юліі Быкавай, якая і выканала папуры-кампазіцыю.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика