Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

15.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

Асіпаўчанін паведаміў, што 9 студзеня пенсіянер сарваў навясны замок з дзвярэй кватэры па вул. Чарняхоўскага і спрабаваў выкрасці электралічыльнік, праводку і металічныя часткі пячнога ацяплення; непрацуючая жанчына — аб тым, што дырэктар прыватнага прадпрыемства ў мінулым годзе падрабіў подпісы ў ведамасцях па выдачы зарплаты. 12 чысла ў бальніцу звярнуўся жыхар в. Лапічы: яго на глебе рэўнасці збіў раней судзімы аднавясковец. На наступны дзень на вул. Чарняхоўскага мясцовы жыхар пашкодзіў 29 пралётаў бетоннай агароджы.

РАСК

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які ў пад’ездзе дома па вул. Юбілейнай збіў жанчыну; пракуратурай раёна справа ўзбуджана ў дачыненні да пенсіянера, які ў студзені-кастрычніку мінулага года сістэматычна збіваў жонку.

7 чысла непаўнагадовы хлопец, знаходзячыся ў доме асіпаўчанкі, выкраў залаты пярсцёнак коштам 500 руб.

2 крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў: жыхар в. Мязовічы захоўваў на гарышчы лазні 3,07 г марыхуаны; неўстаноўленая асоба на вясковым аўтобусным прыпынку — 0,39 г псіхатропнага рэчыва.

ДАI

Адбылося 7 ДТЗ. Папярэджана 145 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 4 “бяспраўнікі”, 44 пешаходы і веласіпедысты. У ходзе комплексу мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з кіраваннем ТС асобамі ў стане ап’янення і не маючымі права кіравання, што праходзіў з 1 па 10 студзеня, на п’яных вадзіцеляў і “бяспраўнікаў” складзена 7 і 8 пратаколаў адпаведна.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 14 асоб, што з’яўляліся ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, 9 і 6 — парушылі ПДР ці ўчынілі дробныя крадзяжы, 2 — іншыя правапарушэнні.

РАНС

12 чысла ў пас. Ялізава агнём пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць прыватнага склепа.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да неўстаноўленай асобы, якая 12 студзеня недалёка ад в. Дуброва без належнага дазволу здабыла самца лася, прычыніўшы навакольнаму асяроддзю шкоду ў асабліва буйным памеры на суму 7650 руб.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС Асіпаўчанін паведаміў, што 9 студзеня пенсіянер сарваў навясны замок з дзвярэй кватэры па вул. Чарняхоўскага і спрабаваў выкрасці электралічыльнік, праводку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика