Люстрадзён на сёньня
19.01.2019
—
Разное
|
У гэты дзень 19 студзеня 1944 г. недалёка ад Беластоку быў па-зверску забіты польскім падполлем публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч Мікола ЧАРНЕЦКІ. Мікола Антонавіч Чарнецкі нарадзіўся 22 траўня 1899 г. у вёсцы Малыя Азяранкі Ваўкавыскага павета. Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую сэмінарыю. Да 1921 г. знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я. З 1923 г. навучаўся ў Празе, скончыў Праскі ўнівэрсытэт са ступенню доктара філязофіі ў 1929 г. Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923—1929 гг. уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. Уваходзіў у Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў. У 1929 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 г. прызначаны савецкай уладаю дырэктарам школы ў в. Крынкі. У 1940 г. кіраўнік асветы Крынкаўскага раёну. Арыштаваны НКВД БССР, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падполля. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень 19 студзеня 1944 г. недалёка ад Беластоку быў па-зверску забіты польскім падполлем публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч...
|
|