У Магілёве міліцыя вызваляла жанчыну, якую 5 гадзін не выпускалі з кватэры
21.01.2019 15:24
—
Разное
|
Здымак з архіву ria.ru У Магілёве міліцыя вызваляла 35-гадовую жанчыну, якую 5 гадзін не выпускалі з кватэры. Яна прыйшла ў госці да знаёмага мужчыны, але пасля сумеснага ўжывання алкаголю ён вырашыў яе не адпускаць. Схаваў ключ ад дзвярэй і сачыў, каб госця не рабіла спробаў уцячы. Але ў нейкі момант гаспадар кватэры выйшаў на хвіліну ў іншы пакой, і жанчына патэлефанавала ў міліцыю. На месца прыехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія адчынілі дзверы і вызвалілі госцю. Мужчына быў затрыманы. Вядома, што раней ён быў асуджаны за крадзеж. Цяпер яму пагражае новая крымінальная справа, артыкул — "Незаконнае пазбаўленне волі". Ён можа атрымаць да 5 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе сайт Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву ria.ru У Магілёве міліцыя вызваляла 35-гадовую жанчыну, якую 5 гадзін не выпускалі з кватэры. Яна прыйшла ў госці да знаёмага мужчыны, але пасля...
|
|