П'яны бабруйчанін парэзаў колы на 11 аўтамабілях (відэа). 21.by

П'яны бабруйчанін парэзаў колы на 11 аўтамабілях (відэа)

23.01.2019 16:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з відэа

Па гарачых слядах затрымалі зламысніка супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ў Бабруйску. Як паведамляе uvd.mogilev.by, у ноч на 18 студзеня мужчына парэзаў колы на 11 аўтамашынах, прыпаркаваных у дварах вуліц Ракасоўскага і Ульянаўскай.

Пашкоджаныя аўтамабілі належаць мясцовым жыхарам. Уладальнікі пакінулі іх на ноч у дварах дамоў, а зранку пабачылі прабітыя колы.

Міліцыянты высветлілі, што колы машын былі пашкоджаныя нажом. Зламысніка затрымалі на працягу некалькіх гадзін: дапамаглі ў гэтым відэакамеры, усталяваныя ў дварах. Гэта 43-гадовы раней судзімы бабруйчанін. Колы ў аўтамабілях ён парэзаў, калі быў п'яны. 

Следчы камітэт пачаў на мужчыну крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з відэа Па гарачых слядах затрымалі зламысніка супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку ў Бабруйску. Як паведамляе uvd.mogilev.by, у ноч на 18 студзеня мужчына...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика