ДТЗ адбылося ўвечары ў чацвер у Мінску на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа. Як інфармуе сайт minsknews.by, там сутыкнуліся аўтамабілі "Skoda" і "Toyota". Апошнюю машыну адкінула на слуп каля рэгуляванага пешаходнага пераходу.
Сведкі кажуць, што на месца прыязджалі тры "хуткія", якія забіралі пацярпелых (іх, магчыма, двое). Адзначаецца, што цудам падчас здарэння не пацярпелі пешаходы.
minsknews.by ДТЗ адбылося ўвечары ў чацвер у Мінску на праспекце Незалежнасці ў раёне плошчы Якуба Коласа. Як інфармуе сайт minsknews.by, там сутыкнуліся аўтамабілі "Skoda" і...